Темы

Падведзены вынікі жывёлагадоўлі

Падведзены вынікі жывёлагадоўлі

Падведзены вынікі таго, як спрацаваў раён, а разам з тым і сельскагаспадарчыя калектывы ў мінулым годзе па вытворчасці малака і мяса буйной рагатай жывёлы.

Па дадзеных райсельгасхарчу, валавая вытворчасць малака за студзень-снежань 2021 года склала ў раёне 38 364,2 т або 108,5% да ўзроўню 2020 года, рэалізавана за гэты перыяд звыш 34 179 т ці 107,6%.

Найболей прыбавілі па малаку, у параўнанні да папярэдняга года, жывёлаводы СВК “Гігант” — тэмп росту вытворчасці склаў 168%. Другі па велічыні паказчык росту ў ААТ “Саўгас Кісялевічы” — 137,6%, трэці — у ААТ “Міхалёўская Ніва” — 121%. У філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — 112,4%, філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” — 101,2%. Не дасягнулі мінулагодніх аб’ёмаў малака ў ААТ “Стасеўка” (98,9%), ААТ “Неўскі-Агра” (82,8%) і ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” (80,9%).

Удой на адну карову ў год у сярэднім па раёне склаў 4 390 кг ці 109,3%.

Пры гэтым у “Варатыні” на рагулю надаілі рэкордна высокія 7 619 кг (108,1% да папярэдняга года). Другі па велічыні паказчык (зрэшты, як і па выніках 2020 года) на рахунку “Харчавіка-Агра”— 6 401 кг (102,3%). Крыху не дабралі да 5-тысячнага паказчыку работнікі галіны ААТ “Міхалёўская ніва” — 4 963 кг (111%). На ўзроўні сярэднераённага паказчык удою малака на рагулю ў год у СВК “Гігант” — 4 390 кг (169%). У ААТ “Саўгас Кісялевічы” прыкладна на тысячу меней — 3 352 кг (137%), у іншых — ніжэйшы.

Вытворчасць мяса буйной рагатай жывёлы за 2021 год склала ў раёне 3 088,8 т або 101,2% да папярэдняга.

Найбольшы тэмп росту вытворчасці дасягнуты ў ААТ “Міхалёўская ніва”— 120%, у СВК “Гігант” — 114%, у ААТ “Саўгас Кісялевічы”— 106%, ААТ “Неўскі-Агра” — 101,5%. У “Стасеўцы” спрацавалі на ўзроўні папярэдняга года (100%), іншыя мінулагодніх аб’ёмаў не дабралі.

Пры гэтым сярэднесутачныя прывагі на вырошчванні буйной рагатай жывёлы склалі ў цэлым па раёне 513 г (102,4% да 2020 года). Найвышэйшы паказчык прывагаў, хоць і некалькі ніжэйшы, чым у папярэднім годзе, адзначаны ў філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — 631 г, другі па велічыні ў СВК “Гігант” — 578 г (101%), трэці — у філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” (548 г, 102,2%). У ААТ “Саўгас Кісялевічы” і ААТ “Неўскі-Агра” па 501 г (102 і 103% адпаведна). Паказчык сярэднесутачных прывагаў іншых гаспадарак ніжэйшы за сярэдні па раёне.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

“В ваших руках судьба страны”. Как Лукашенко держит свое слово – уникальные кадры первого ВНС

23 апреля 2024
Общество

Состоялся прием граждан в общественной приемной «Белая Русь»

23 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Главный ветеринар предприятия АПК под видом реализации павших животных на убой скрыл падеж 12 голов КРС: прокуратура Бобруйского района направила уголовное дело в суд

23 апреля 2024
Актуально

Слово — делегатам ВНС. Анастасия Гацко, заместитель председателя СПК «Гигант»: «Быть причастной к этому историческому событию — большая честь»

23 апреля 2024
Актуально

Кто они, делегаты Всебелорусского народного собрания?

23 апреля 2024
Человек и природа

До +15°С и преимущественно без осадков ожидается сегодня в Беларуси

23 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Общество

Главная цель — нулевой травматизм

22 апреля 2024
Общество

Великий мыслитель и подвижник. 22 апреля — День рождения Владимира Ленина

22 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024