Темы

Філіял “Харчавік-Агра” ААТ «Чырвоны харчавік АграСэрвіс»: На дасягнутым не збіраюцца спыняцца

Філіял “Харчавік-Агра” ААТ «Чырвоны харчавік АграСэрвіс»: На дасягнутым не збіраюцца спыняцца

Болей за 6400 кілаграмаў малака на карову (другі па велічыні паказчык у раёне) надаілі жывёлаводы філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” па выніках 2021 года. Тэмп росту ў параўнанні да папярэдняга года склаў 102,3%. Праца калектыву, людзей, якія дасягнулі такога ўдою, заслугоўвае шчырай павагі і сама па сабе, і тым болей, што ажыццяўляюць яны працэс даення ва ўмовах не сучасных малочна-таварных комплексаў з патэнцыялам і значна большым, а на фермах з прывязным утрыманнем жывёлы.

— Надаілі нядрэнна, але недастаткова, — катэгарычны ў сваёй ацэнцы кіраўнік “Харчавіка-Агра” Міхаіл Мікалаевіч Стрыжэўскі. — Лічу, што хоць у нашых умовах гэта даволі высокая планка, патэнцыял для росту ёсць, і мы збіраемся яго выкарыстаць. Як? Павялічваць штодзённы вынік. Тут рэзерв бачу найперш у кармленні. Той корм, што сёння рыхтуем, вядома ж, добрай якасці, але і з ім яшчэ можна працаваць.

Міхаіл Стрыжэўскі — чалавек, які словы на вецер не пускае. Жыве вытворчасцю, у пытаннях гаспадарання аднолькава патрабавальны да працаўнікоў і сябе, таму, мяркуем, што ўдасканаленне рацыёнаў кармлення — толькі адзіны са спосабаў, якім тут збіраюцца пераўзысці мінулагоднія дасягненні.

Забяспечанасць жывёлы кормам — архіважная для гаспадаркі задача, і ставяцца да яе выканання адпаведна. “Больш за ўсё баюся для жывёлы голаду. Гэта страшна нават уявіць! Таму пытанне стварэння кармавой базы са спецыялістамі абмяркоўваем дэталёва, і сёння з упэўненасцю магу сказаць, што кормам мы цалкам забяспечаны да наступнага ўраджаю. Акрамя тых аб’ёмаў, што нарыхтавалі ў сезон, маем запас папярэдняга года. З пачатку новага года вырашылі пытанне забяспечанасці жывёлы бялком, рапсавым жмыхам — заключылі дамоўленасць на яго пастаўку з Бабруйскім заводам раслінных алеяў і спадзяемся, што працэс гэты будзе бесперабойным. Ёсць уласны фураж, ёсць кукурузнае зерне, травяны корм добрай якасці — так што кармавая база трывалая”, — заўважыў дырэктар.

Каб быць заспакоенымі ў гэтым пытанні і надалей, у філіяле “Харчавік-­Агра” ўжо цяпер дбаюць пра веснавую пасяўную, рыхтуюць не толькі ўгнаенні, насенне, тэхніку, але і людзей — боль­шасць механізатараў гэтай парой у чарговым адпачынку. калі выйдуць, такая ж магчымасць будзе створана для другой часткі.

Што да насення ярыны, то і збажыной, і травамі гаспадарка забяспечана, прыдбаць збіраюцца толькі эліту ячменю ў аб’ёме 5 тон ды невялікую коль­касць мнагалетняй травы. Дамоўленасць на гэта з элітгасам — СВК “Гігант”, па словах кіраўніка, маецца.

Са структурай пасяўных плошчаў у гас­падарцы таксама вызначыліся. Сур’ёзна павялічылі азімы клінок — пасеялі, плюс да ўсяго, 200 гектараў ячменю элітным гатункам “Буслік”. Годам раней сеялі яго 25 гектараў, ураджайнасць атрымалі 35 цэнтнераў з аднаго. “Можа, і не надта высокая, але дакладна вышэйшая за тую, якую б дала яравая культура”, — разважае Міхаіл Стрыжэўскі і спадзяецца, што разлік зрабілі правільны. У яравым клінку, як ён паведаміў, змены таксама будуць.

— Даводзіцца вучыцца абыходзіць капрызы прыроды. Нават па мінулым го­дзе бачна, што, як бы там ні было, ура­джайнасць кукурузнага зерня вышэйшая за каласавых. Таму з галоўным аграномам Валянцінай Якаўлеўнай Масолавай прыйшлі да высновы — не спадзявацца на мнагалетнія травы: вось ужо колькі год яны асаблівага ўраджаю не даюць, а падстрахавацца — заняцца адналетнікамі і кукурузай, — кажа дырэктар.

У гэтай сувязі пасевы кукурузы ў гас­падарцы сёлета плануюць давесці да паўтысячы гектараў. Зерне прызвычаіліся плюшчыць, і, як адзначаюць, атрымліваецца карысны корм жывёле. Тым болей калі збожжавае трэба сушыць, дапрацоўваць, то з кукурузным прасцей: з камбайна — у плюшчылку. Далей — у рукаў ці траншэю, дадаць кансерванту, і ўся работа. Праўда, надзвычай важна, каб працэс занатоўкі зерневай масы прайшоў тэхналагічна правільна, без парушэння герметычнасці ўпакоўкі. Корм у такім выпадку атрымліваецца выдатны, і бачна аддача ад яго.

Разам з іншым у “Харчавіку-­Агра” вя­дзецца падрыхтоўка тэхнікі да палявых работ.

— Маем тры энерганасычаныя трактары МТЗ-3022. Не новыя, але рухавікі на двух капітальна адрамантавалі яшчэ па восені, таму яны ў рабоце. МТЗ-1221, якіх тры, таксама спраўныя. З астатніх — МТЗ-82, іх час ад часу падрамантоўваем. Так што тут асобых праблем няма, — кажа дырэктар і дадае, што справа, калі гаварыць пра тэхніку, не столькі ў яе ўзросце (наймалодшаму энерганасычанаму трактару 11 год), колькі ў людзях, якія абслугоўваюць машыны, на іх працуюць. У гэтым плане, па словах Міхаіла Мікалаевіча, “Харчавіку-Агра” шанцуе. Да прыкладу, усе тры “трыццаткі” замацаваны за братамі Юшкевічамі — роднымі Мікалаем і Васілём Уладзіміравічамі і стрыечным Уладзімірам Аляксандравічам, якія за калгаснай тэхнікай глядзяць, як за ўласнай. У Мікалая і Васіля такі падыход — ад бацькі. Працуючы тут жа ў гаспадарцы, Уладзімір Уладзіміравіч не дапускае, каб яго старэнькі 82-гі хоць колькі пра­стойваў. І іншыя хлопцы-механізатары адказныя. Той жа Васіль Мікалаевіч Давыдзенка кіруе трактарам Амкадор 14 год — тэхніка працуе, як гадзіннік. За такі падыход да абавязкаў Міхаіл Стрыжэўскі не стамляецца дзякаваць людзям — і словам, і справай.

На пытанне, ці не задумваюцца ў “Харчавіку-Агра” пра нарошчванне пагалоўя, дырэктар адказвае: “У межах разумнага”. Тлумачыць тым, што пры нетэхналагічным утрыманні жывёлы, пры ўмове скучанасці пагалоўя, нават пры якасным корме, у выніку можна застацца ў пройгрышы. “Пагалоўе, што сёння маем, у межах двух тысяч, — гэта якраз наша пагалоўе”, — кажа ён.

За абмеркаваннем пасяўной, якая не за гарамі, Міхаіл Стрыжэўскі заўважае, што сёлетні год для раслінаводства, па яго назіраннях за працэсамі, што адбываюцца ў прыродзе, зноў не будзе лёгкім: снегу хоць дадало, але вільгаць наўрад ці надоўга затрымаецца, асабліва ў іх пясчанай глебе. Запасы грунтовых вод год ад году зніжаюцца, ад чаго раслінам усё цяжэй браць вільгаць з зямлі. Праўда, і навука, як ён кажа, не дрэмле — з’яўляюцца новыя агратэхнічныя прыёмы, культуры, гібрыды. Так што, як бы там ні было, калектыў “Харчавіка-Агра” збіраецца і надалей трымаць з прыродай сур’ёзнае спаборніцтва і разліч­вае на перамогу. Дзеля гэтага не адмовяць у працы механізатарам — працоўны стаж многіх падыходзіць да завяршэння, і адказнаму ветэрынарнаму ўрачу.

А менавіта ў гэтыя дні ўвага ў гаспадарцы сканцэнтравана на назапашванні мінеральных угнаенняў, якія пасля аплаты неадкладна вывозяцца на сваю тэрыторыю, а таксама на вывазцы на палі арганічных. Апошнім займаюцца пастаянна, так што на фермах залежы арганікі адсутнічаюць.

Размову вяла Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву.

Последние новости

Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Общество

Рамонты дарог у Бабруйскім раёне вядуцца актыўнымі тэмпамі

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций — факты на стол”. Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

Хренин о Военной доктрине: закрыты белые пятна в вопросах применения военной силы в мирное время

25 апреля 2024
Общество

Пярвічак «Белай Русі” ў Бабруйскім раёне стала болей

25 апреля 2024
Общество

Комиссия по координации работы по содействии занятости работала в Ковалевском сельсовете

25 апреля 2024
Актуально

Вольфович раскрыл новации проекта Концепции нацбезопасности

25 апреля 2024
Актуально

Смотрим вместе: работники УКП “Жилкомхоз” следят за ходом ВНС онлайн

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024