Темы

Сельская гаспадарка: чым добрым запомніўся 2021 год

Сельская гаспадарка: чым добрым запомніўся 2021 год

Прыемная перадсвяточная мітусня і не зусім прыемная справаздачная — завершаны. Яшчэ нядаўна надыходзячы Новы год увайшоў у звыклае для кожнага сельгасвытворцы русла клопатаў і падзей, што дае магчымасць на адыйшоўшы зірнуць як бы збоку — ацаніць, чым запомніцца, што добрага і плённага прынёс. З гэтым пытаннем мы і звярнуліся да кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў аграрнай галіны раёна.

Аляксандр Васільевіч Кі­ся­лёў, намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама:

— Год быў добры ўжо таму, што добра, плённа папрацавалі. У той жа малочнай галіне, надаўшы вялікую ўвагу павышэнню эфектыўнасці вытворчасці прадукцыі, дасягнулі нядрэнных вынікаў. Тэмп росту валавой вытворчасці малака, у параўнанні да папярэдняга года, склаў у цэлым па раёне 108,5%. У асобных гаспадарках гэтая лічба нашмат вышэйшая. У двух: філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” і філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” за год на карову надаілі звыш 6 000 кілаграмаў малака. Апошнія пераадолелі мяжу ў 7,5 тысяч! Гэта значыць, калектывы працуюць і стараюцца дасягаць найлепшага выніку. Мы ж са свайго боку таксама прыклалі шмат намаганняў. Штомесяца ў 2021 годзе ла­дзілі для кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў рабочыя нарады з выездам у сельгасарганізацыі і наведваннем там аднаго-двух вытворчых аб’ёктаў. Гэта значыць, своечасова здымалі праблемныя пытанні, засяроджвалі ўвагу на актуальных і шукалі спосабы іх вырашэння. Работу ў дадзеным накірунку працягнем і ў новым годзе — план ужо распрацаваны і даведзены да сельгас­арганізацый. Прынесла свой плён узмацненне работы груп па аднаўленні статку буйнарагатай жывёлы ды і шэраг іншых мерапрыемстваў, ініцыяваных упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні, накіраваных на нарошчванне аб’ёмаў вытворчасці малака і мяса, паляпшэнне фінансавых магчымасцяў гаспадарак, дабрабыту працаўнікоў.

Аляксандр Іванавіч Мель­нік, галоўны аграном ААТ “Неў­скі-­Агра”:

— Мяне як агранома парадавала, што, нягледзячы на не зусім спрыяльны год у плане надвор’я, ураджай збожжавых культур, цукровых буракоў ды і бульбы таксама атрымалі нядрэнны. Што людзі папрацавалі, як заўжды, сумленна, з максімальнай выкладкай на тое, каб забяспечыць свой і гас­падаркі дабрабыт. Надзвычай парадавала, што на маёй малой радзіме, у Кавалях, сёлета прайшло раённае свята “Дажынкі”, у сувязі з чым аграгарадок прыкметна папрыгажэў, стаў больш добраўпарадкаваным, утульным для пражывання вяскоўцаў, у тым ліку моладзі.

Алена Васільеўна Пацы­енка, дырэктар ААТ «Міха­лёўская Ніва»:

— У мінулым годзе шмат добрага было. Стараліся працаваць, і гэта ацэнена, пра што сведчаць высокія ўзнагароды, у тым ліку Ганаровая грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і Ліст удзячнасці Магілёўскага аблвыканкама, уручаныя падчас абласных “Дажынак”. Калі дакладней — павялічылі, у параўнанні да папярэдняга года, вытворчасць малака і цяпер па гэтым паказчыку плюсуем, павялічылі вытворчасць мяса, прыраслі па пагалоўі буйной рагатай жывёлы. Надзвычай парадавала, што атрымалі новую сельгастэхніку за сродкі бюджэту: высокавытворчы кормаўборачны камбайн КВК-800 і такі ж зернеўборачны КЗС-1218. Да таго ж, у мінулым годзе наша гаспадарка, за кошт далучэння суседняй, значна пашырылася — толькі сельгасугоддзяў стала на тры тысячы гектараў болей. Апошняе абавязвае калектыў працаваць яшчэ лепей, яшчэ больш арганізавана і прадуктыўна. І мы ва ўсю стараемся.

Марына Мікалаеўна Аўра­м­­­­­чык, памочнік дырэктара ААТ “БЗТДіА” па сельскай гаспадарцы:

— Мінулы год прынёс многа станоўчага. За высокія поспехі ў рабоце — 1-е месца ў вобласці па вытворчасці малака па выніках 2020 года — філіял “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” у 2021-м быў занесены на Дошку гонару Магілёўскай вобласці. Асабіста я за высокія дасягненні ў працы ўдастоена Ганаровай граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. У адыйшоўшым годзе набылі за ўласныя сродкі, з дапамогай галаўнога прадпрыемства, кормаўборачны камбайн замежнай вытворчасці і імпартную зерневую сеялку. Пабудавалі на малочна-таварным комплексе “Вара­тынь” тэнтавае збудаванне для вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы да 3-месячнага ўзросту. Зарыбілі наша возера, запусцілі ў яго 5,5 тон малькоў. Не планавалі, але ўжо вылавілі адну тону рыбы. Рэалізавалі яе праз фірменную краму ААТ “БЗТДіА”, а таксама работнікам нашага філіяла ў кошт заробку. Гэтак жа абыйшліся і з мёдам, якога, маючы ўласную пасеку, сабралі 1 тону. Парадаваў ураджай азімага ячменю (43 ц/га), які сеялі ўпершыню. Падзякаваць за добры вопыт прыязджаў тагачасны старшыня аблвыканкама Леанід Заяц. З яго лёгкай рукі рэалізавалі зерне гаспадаркам Магілёўшчыны ў якасці насеннага матэрыялу. Вельмі радуе, што выканалі і перавыканалі даведзены на 2021 год план удою малака на адну карову — надаілі на рагулю 7 619 кілаграмаў.

Васіль Пятровіч Жук, старшыня СВК “Гігант”:

— Што парадавала? Найперш тое, што людзі шчыра, сумленна, з разуменнем аднесліся да пастаўленых на год задач і дастойна з імі справіліся. Чалавечы фактар — вялікая сіла! Плённая работа калектыву пацверджана атрыманым высокім, з улікам адметнасцяў года, ураджаем збажыны, бульбы, кукурузы ды іншых раслін, у жывёлагадоўлі — высокім ростам тэмпаў вытворчасці прадукцыі. Спадзяюся, што і заданні на бягучы год, павялічаныя, нам будуць па плячы. Дзеля гэтага абагульняем уласны вопыт, вывучаем рэкамендацыі і парады навукоўцаў, набылі не адну адзінку новай сельскагаспадарчай тэхнікі, увялі ў практыку стымулюючыя выплаты работнікам.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Березовском районе погибли четверо малышей. МЧС призывает с раннего возраста обучать детей правилам безопасности

16 апреля 2024
Общество

18 апреля на территории района пройдет единый день информирования

16 апреля 2024
В стране и мире

ЦИК принято решение о созыве ВНС 24-25 апреля

16 апреля 2024
Актуально

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко подписал указ о реализации нового совместного с Россией космического проекта

16 апреля 2024
Год качества

Представители профсоюзов изучили условия питания на посевной

16 апреля 2024
Актуально

Молодежная ярмарка вакансий пройдет в Бобруйском районе 25 и 26 апреля

16 апреля 2024
Человек и природа

Дожди, порывистый ветер и до +16°С ожидается сегодня в Беларуси

16 апреля 2024
Общество

«Белтелеком» повышает цены на интернет и телевидение

15 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024
Актуально

Избраны члены Совета Республики от Могилевской области

4 апреля 2024