Як з малаком на гэтую пару?
Паказчыкі малочнай вытворчасці бягучых дзён працягваюць перавышаць мінулагоднія. Па стане на 14 снежня, як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, валавы надой малака ў раёне склаў 99 тон ці 102% да адпаведнага перыяду мінулага года, рэалізацыя — 90 тон (102%), таварнасць — 91%.
Не дабралі мінулагодніх аб’ёмаў малака ў ААТ “Неўскі-Агра” і ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”, іншыя сельгасарганізацыі спрацавалі “з плюсам”. У прыватнасці ААТ “Міхалёўская Ніва” — 102%, ААТ “Саўгас Кісялевічы” — 103%, ААТ “Стасеўка” — 121%, СВК “Гігант” — 189%, філіял “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — 102%, філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” — 107%.
Такім чынам, найбольшы тэмп росту вытворчасці малака — у СВК “Гігант” (189%). Найбольшы надой малака — на рахунку філіяла “Варатынь” (30,4 т), другі па велічыні — у СВК “Гігант” (17,6 т). Самы высокі паказчык удою малака на карову ў дзень па-ранейшаму ўтрымліваюць жывёлаводы філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — 20,4 кг (!), другі па велічыні — у філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” (16,6 кг), трэці — у СВК “Гігант” (13,8 кг). Болей за 13 кг таксама ў ААТ “Міхалёўская Ніва” (13,3 кг). Сярэднераённы паказчык удою на рагулю ў гэты дзень склаў 11,2 кг.
Алена КАРПЕНКА.