У Бабруйскім раёне падвялі вынікі работы жывёлагадоўлі за 10 месяцаў

Вынікі работы жывёлагадоўчай галіны за кастрычнік і 10 месяцаў года падвялі сёння ў раёне. Удзел у нарадзе прынялі намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Капусцін, генеральны дырэктар Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства Вадзім Лугавы, старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі.

Прывёўшы дакладныя паказчыкі развіцця жывёлагадоўлі раёна за справаздачны перыяд (за студзень-кастрычнік тэмп росту вытворчасці малака склаў 101,7%; вытворчасці буйной рагатай жывёлы — 103%), намеснік начальніка Бабруйскага райсельгасхарчу Аляксандр Кісялёў звярнуў увагу, што дзеля нарошчвання аб’ёмаў малака і мяса ў сельгасарганізацыях узмоцнена папрацавалі над выкананнем пунктаў рашэння райвыканкама. У прыватнасці, на сёння ўсе фермы забяспечаны вагавой гаспадаркай, наладжаны кантроль за своечасовым тэхабслугоўваннем даільных залаў, палепшана работа з пярвічнай бухгалтарскай дакументацыяй і г.д.

І Аляксандр Сухадольскі, і Уладзімір Капусцін адзначылі станоўчую дынаміку ў развіцці жывёлагадоўлі нашага раёна. Пры гэтым адзначылі, што патэнцыял для нарошчвання аб’ёмаў прадукцыі ёсць, і немалы. Таму задача — усебакова яго задзейнічаць.  

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.