Пры дапамозе службы занятасці ў Бабруйскім раёне за 11 месяцаў працаўладкаваны 261 чалавек
Як паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, за студзень-лістапад сёлетняга года пры садзеянні службы занятасці ў Бабруйскім раёне працаўладкаваны 261 чалавек, у тым ліку 152 беспрацоўных.
Для арганізацыі ўласнай справы са сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі тром беспрацоўным выдадзены субсідыі. Арганізавана аплачванне грамадскіх работ, у якіх прынялі ўдзел 58 незанятых грамадзян.
Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 снежня склаў у цэлым па раёне 0,3% да колькасці рабочай сілы.
Алена КАРПЕНКА.