Падпіска-2022: далучайся!
Супрацоўнікі нашай рэдакцыі ў мэтах правядзення падпісной кампаніі на 2022 год працягваюць наведвацца ў раённыя ўстановы, арганізацыі, на прадпрыемствы.
У размовах з калектывамі распавядаюць пра гісторыю і сучаснасць мясцовага выдання (у надыходзячым годзе газета “Трыбуна працы” адзначыць 40-годдзе), пра новыя рубрыкі, творчыя праекты, узаемадзеянне журналістаў з вяскоўцамі, накіраванае на вырашэнне праблемных пытанняў сяльчан, паляпшэнне іх дабрабыту. Адначасова знаёмяць з “бонусамі”, якія раёнка падрыхтавала для найбольш актыўных і зацікаўленых сваіх падпісчыкаў (зніжка ў цане для тых, хто падпішацца да 15 снежня; бясплатнае віншаванне тым, хто аформіць падпіску адразу на 3 месяцы; два віншаванні і аб’ява — калі палпісаліся адразу на паўгоддзе).
На днях ў гэтых мэтах супрацоўнікі раённай газеты сустрэліся з працоўнымі калектывамі Каменскай дапаможнай школы-інтэрната і Каменскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната. Прыехалі не толькі з добрым настроем, цікавымі, узаемнавыгаднымі прапановамі, але і сувенірнай прадукцыяй.
Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.