Новы год прыйшоў у дом для састарэлых і інвалідаў

Жыльцы аддзялення кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ў в. Вішнёўка прымалі віншаванні з навагоднімі святамі ад кіраўніцтва раёна. Пажадаць здароўя, цеплыні і чалавечага ўдзелу людзям, на чый лёс выпала нялёгкае выпрабаванне пакінуць родныя сцены, ва ўстанову наведаліся намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Таццяна Варанко, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Наталля Пясоцкая і дырэктар Цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва Таццяна Тарасевіч. Прыехалі не толькі са шчырымі пажаданнямі, але ж і з навагоднімі падарункамі.

— Кожны з нашых жыльцоў атрымаў цукеркавы набор ад Беларусскага Фонду міру, і гэта штогодная акцыя,— кажа Таццяна Тарасевіч. — Але ж і гэта не ўсё. Цудоўным падарункам для бабуль і дзядуль стала навагодняе свята, канцэртная праграма, якую ладзім у пераднавагоднія дні штогод. Сёлета — намаганнямі раённага Цэнтра культуры і работнікаў аддзялення. Зарад станоўчых эмоцый, якія атрымоўваюць ад свята жыльцы, дае ім настрою не на адзін дзень, і гэта вельмі важна.

На гэтую пару ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для пажылых людзей і інвалідаў у Вішнёўцы пражывае 42 чалавекі, сярэдні ўзрост якіх 87 год. Па словах дырэктара цэнтра, ва ўстанове наладжаны блізкія да хатніх умовы, створана ўсё неабходнае для таго, каб жыццё людзей, якія знайшлі тут прытулак, было як мага працяглым і якасным. 

Алена КАРПЕНКА. Фота ЮРЫЯ ЮРКЕВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.