На прыёме ў дэпутата
Дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Анатоль Ціханавіч Глаз правёў прыём грамадзян у Вішнёўскім і Брожскім сельсаветах. Удзел у мерапрыемстве прыняў і старшыня Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў Геворг Мелканян.
У Вішнёўцы, да прыкладу, за садзеяннем у вырашэнні набалелых пытанняў і не толькі да дэпутата облсавета звярнуліся тры чалавекі — цяперашнія і колішнія жыхары населенага пункта. Таццяна Долбік, у прыватнасці, падзякавала ўсім, хто меў дачыненне да рамонту дарогі па вул. Савецкай у Вішнёўцы. Былі пытанні па працаўладкаванні жыхароў населенага пункта, па добраўпарадкаванні і водазабеспячэнні вуліцы Лясной. Таццяну Трафімаву, акрамя іншага, цікавіла, калі ў яе з’явіцца магчымасць рэвакцынацыі супраць каронавірусу аднакампанентным прэпаратам, а таксама калі будзе вырашана праблема вулічнага асвятлення — некаторыя ліхтары ў вёсцы не гараць. У дачыненні да апошняга в. а. старшыні сельвыканкама Сяргей Бусел патлумачыў, што тэхнічнае абслугоўванне ліхтароў, па заяве сельвыканкама, будзе выканана раённымі электрычнымі сеткамі ў першай палове студзеня. Іншыя пытанні дэпутат аблсавета А.Ц. Глаз паабяцаў вывучыць і ўзяць на кантроль.
Алена КАРПЕНКА. Фото Юрыя ЮРКЕВІЧА.