Темы

Месца, дзе Саша адчувае сябе ўтульна

Месца, дзе Саша адчувае сябе ўтульна

3 декабря — Международный день инвалидов

З Сашам Скробатавым сустракаемся ў раённым Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на вул. Чангарскай, 81/25 у Баб­руйску, куды ён літаральна штодня ў будзень наведваецца з вёскі Барак, што прыкладна ў 20 кіламетрах ад райцэнтра.

Юнаку 24 гады, ён інвалід другой групы, да 18-ці жыў і вучыўся ў Каменскай дапаможнай школе-інтэрнаце. Пасля яе заканчэння вярнуўся ў сям’ю і вось ужо колькі год жыве з матуляй Людмілай, якая працуе тэхнічкай, і 23-гадовым братам-жывёлаводам мясцовай гаспадаркі. Бацька хлопца не так даўно пайшоў з жыцця.

Да адсутнасці магчымасці працаваць і зарабляць грошы Саша ставіцца з усведамленнем свайго становішча і поўным яго прыняццем. Кажа, што хацеў вывучыцца на кветкавода, але з пажыццёвай 2-й групай дазволу не даюць. Па-дзіцячы шчыра радуецца, што можа наведваць сацыяльныя ўстановы, дзе адчувае сябе камфортна, дзе яго чака­юць, знаходзяць занятак, дзе можа сустрэцца з сябрамі, імёны якіх тут жа пералічвае.

— У гарадскім цэнтры “Юнацт­ва”, што на вул. Горкага, 41 вырабляю шкатулкі са скуры. Тут, у раённым, — фігуркі жывёл з гліны. Мне гэта падабаецца, тым болей што ў мяне атрымоўваецца. З гліны раблю зараз коцікаў, яшчэ нехта будзе расфарбоў­ваць, — расказвае ён.

За працай Саша нізка схіляецца над сталом, што выдае праб­лемы са зрокам. Між тым, акуляры яму не прапісваюць, бо не дапамогуць. Пра гэта, як кажа, паведаміла доктарка бальніцы, дзе ён не аднойчы ляжаў. У прынцыпе ж, па словах Сашы, абмежаванні па зроку асаблівай няўтульнасці яму не ствара­юць, хіба што нельга карыстацца камп’ютарам.

— Каб быў камп’ютар, можна было б закачваць фільмы з інтэрнэту, — разважае хлопец. І тут жа дадае, што матуля баіцца, каб зрок ад гэтага не пагоршыўся яшчэ болей. Па той жа прычыне на тэлефоне ў Сашы толькі каляндар, музыка ды радыё. Зрэшты, апошняга ён вялікі прыхільнік. Асабліва любіць слухаць “Зефір-ФМ”, дзе, як кажа, і песні добрыя, і навін шмат. Каб глядзець тэлевізар, хлопец са­дзіцца на дастатковую ад яго адлегласць. Яго любімыя серыялы “Пёс”, “Ляснік”, перадачы — “ДНК”, “Гісторыя выратавання 102”.

Саша — чалавек дакладны. Пра свой дзённы распарадак расказ­вае з дакладнасцю да хвіліны: у колькі, куды і на якім транспарце едзе, на якім прыпынку садзіцца і сыходзіць, у колькі і на чым вяртаецца дамоў. Пра грунтоўны падыход хлопца да наведвання цэнтра і сваіх тут абавязкаў заўважае і загадчыца аддзела дзённага знаходжання для інвалідаў РЦСАН Ірына Юркавец. Размовы пра мары Саша не падтрымлівае і нават некалькі губляецца. І ў каторы раз паўтарае, што для яго найлепшае — прыязджаць у цэнтры.

Развітваемся з Сашам, і хлопец зноўку нізка схіляецца над сталом — працягвае цікавы і звыклы для сябе занятак. З часам яго маленькія гліняныя жывёлкі кагосьці парадуюць.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Профсоюзная юридическая помощь в действии: на все интересующие вопросы получены ответы

19 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Актуально

Работать максимально эффективно. На заседании райисполкома рассмотрели итоги социально-экономического развития района за 1-й квартал текущего года

19 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Исправные электроустановки в доме — залог вашей безопасности

19 апреля 2024
Общество

В Беларуси дополнен перечень организаций, где можно пройти альтернативную службу

19 апреля 2024
Актуально

Слово — делегатам ВНС. Александр Суходольский, председатель райисполкома: «Всебелорусское народное собрание — уникальная площадка для общественной дискуссии».

19 апреля 2024
Деятельность Президента

Лукашенко произвел кадровые назначения в структуре Следственного комитета

19 апреля 2024
Общество

Министерство транспорта и коммуникаций проводит правовой мониторинг

19 апреля 2024
Общество

Новым главным лесничим Бобруйского лесхоза стала Елена Порсик

19 апреля 2024
В будущее вместе с нами

В Химовской школе прошло мероприятие в рамках проектов «Единый парламентский день» и «Молодежный щит»

19 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024