Малака прыбыло
Як паведамілі ў райсельгасхарчы, валавая вытворчасць малака ў раёне за 11 месяцаў склала 35224,9 т або 109,2% да адпаведнага перыяду папярэдняга года, рэалізацыя — 31360,1 т ці 108,1%.
Не дасягнулі мінулагодняга аб’ёму малака ў ААТ “Неўскі-Агра”, ААТ “Стасеўка”, ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”. Пры гэтым у СВК “Гігант” спрацавалі з тэмпам росту вытворчасці 165%, у ААТ “Саўгас Кісялевічы” — 140,5%, ААТ “Міхалёўская Ніва” — 117,5%, філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — 114%, у філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” — 101%.
Найбольшы ўдой малака на адну карову за студзень-лістапад дасягнуты жывёлаводамі філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — 6985 кг (109,3% у параўнанні да адпаведнага перыяду 2020 года). Другі па велічыні паказчык на рахунку філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” — 5882 кг (103,3%). Трэці — у ААТ “Міхалёўская Ніва” (4521 кг; 111,8%).
Алена КАРПЕНКА.