Цудоўны падарунак школе
Цялушскаму ВПК “Дзіцячы сад-СШ” ў 1-м квартале наступнага года будуць вылучаны сродкі з рэспубліканскага бюджэту ў памеры 30 тысяч рублёў на мэты энергазберажэння.
Такога цудоўнага падарунка раённая ўстанова адукацыі ўдастоена па выніках удзелу навучэнцаў у ХIV Рэспубліканскім конкурсе праектаў па эканоміі і беражлівасці “Энергамарафон-2020”. Вучань 9-га класа Ілля Вілкс прызнаны пераможцам (дыплом 1-й ступені) у паднамінацыі “Плакат” (кіраўнік — настаўнік гісторыі і працоўнага навучання Ігар Мікалаевіч Лось).
Такую ўнушальную суму ў Цялушскім ВПК, як адзначыў дырэктар Аляксандр Валер’евіч Суровы, разлічваюць накіраваць на мерапрыемствы па энергазберажэнні — замену вокнаў.
Алена КАРПЕНКА.