Темы

Будні міжраённай ветлабараторыі

Будні міжраённай ветлабараторыі

Бабруйская міжраённая ветэрынарная лабараторыя, акрамя нашага, абслугоўвае чатыры суседнія раёны: Асіповіцкі, Глускі, Кіраўскі і Клічаўскі. Установа, якая месціцца па завулку Пажарным і ў адным з двароў па вуліцы Інтэрнацыянальнай Бабруйска, выконвае надзвычай значную ролю — кантралюе эпідсітуацыю на тэрыторыі паўднёвай часткі Магілёўшчыны. Асноўная дзейнасць лабараторыі — дыягностыка захворванняў хатняй і сельскагаспадарчай жывёлы, кантроль за якасцю корму для яе (і таго, што ў сельгасарганізацыях нарыхтоўваюць, і таго, што грамадзяне для патрэб хатняй гаспадаркі набываюць), правядзенне радыялагічнага даследавання корму і прадукцыі жывёлагадоўлі: мяса, малака, яек. Структура ветлабараторыі — гэта тры сектары: біяхіміі, таксікалогіі і кантролю якасці прадукцыі жывёлагадоўлі; бактэрыялогіі; вірусалогіі і сералогіі, а таксама падраздзяленне радыяцыйнага кантролю. У штаце 11 спецыялістаў — урачоў і лабарантаў.

Загадчыца сектара вірусалогіі і сералогіі Наталля Жылан

Размову з загадчыцай сектара вірусалогіі і сералогіі Наталляй Жылан і загадчыцай сектара біяхіміі, таксікалогіі і кантролю якасці Вольгай Федасеевай вя­дзем з ухілам на наш раён.

— Наталля Міхайлаўна, як на Бабруйшчыне з небяспечнымі для жывёлы хваробамі?

— У Бабруйскім раёне захоўваецца стабільная сітуацыя па асабліва небяспечных хваробах. Мы шмат год не маем бруцылёзу буйной рагатай жывёлы, на які хварэе і чалавек. Мы аздаравілі раён (з 2013 года захоўваецца дабрабыт) па лейкозе. Пастаянна праводзім даследаванні ў адпаведнасці з планам на пац­верджанне дабрабыту, маніторынг гэтых і ўсіх магчымых зах­ворванняў, каб папярэдзіць іх узнікненне.

— Як наладжваеце маніторынгі? Якім чынам узаема­дзейнічаеце з раённымі гаспадаркамі?

— План маніторынгаў распрацоўваецца на рэспубліканскім узроўні. Далей на яго падставе распрацоўваецца абласны, затым — раённы. Мерапрыемствы апошняга даводзяцца да сельгас­арганізацый, непасрэдна галоўных ветурачоў. І з улікам вызначаных тэрмінаў право­дзяцца магіторынгі: адбіраюцца неабходныя пробы, на кожную хваробу і кожны від даследавання — свае. Сералагічныя — гэта мы працуем з крывёю, паразіталагічныя — з біяматэрыялам, для бактэрыялагічнага даследавання адбіраецца біяматэрыял загінуўшых жывёл і г. д. Спецыялісты або райветстанцыі, або сельгасарганізацый бяруць на месцах пробы і праз раённую ветэрынарную станцыю пастаўляюць у нашу лабараторыю. Так што цесна ўзаемадзейнічаем у гэтым плане. На падставе нашых дыягназаў спецыялісты райветстанцыі, ветурачы сельгасарганізацый выбудоўваюць сваю далейшую работу, у тым ліку па папярэ­джанні захворванняў.

— Ці часта і з якой нагоды звяртаюцца ў ветлабараторыю жыхары Бабруйшчыны?

— Звяртаюцца. Часцей з падазрэннем на атручванне жывёлы тым ці іншым прадуктам харчу: набытым кормам, зернем, камбікормам. Не заўжды, але па магчымасці прычыну ўстанаўліваем: ці сапраўды мела месца атручванне ці гэта нейкае інфекцыйнае захворванне жывёлы. З падазрэннем на атруч­ванне прыносяць корм, загінулую жывёлу ці птушку. Праўда, для выяўлення прычыны трэба каб былі вытрыманы тэрміны. Яны звычайна кароткія. Пры атручванні лік ідзе літаральна на гадзіны — праз два-тры дні дакладна нічым не дапаможам. Часта прыносяць біяматэрыял хатняй жывёлы: коцікаў, сабачак, свіней, дробнай рагатай жывёлы на выяўленне, асабліва вясной, паразітарных захворванняў. Апошнім часам зімы не сцюдзёныя, так што наяўнасць кляшчоў актуальна на працягу года.

— Вольга Уладзіміраўна, як маніторыце нарыхтоўку травянога корму ў сельгасарганізацыях раёна?

— Пачынаем з сянажных траншэй: падрыхтаваныя-непадрыхтаваныя, прадэзінфікаваныя і наколькі якасна, у якім стане пад’язныя шляхі. Пасля маніторым непасрэдна працэс нарыхтоўкі корму, звяртаем увагу на ўсе тэхналагічныя моманты, у тым ліку тэмпературу масы ў траншэі, вільготнасць, даўжыню рэзкі, якасць трамбоўкі. З гэтай нагоды сёлета было арганізавана дзяжурства зацікаўленых службаў і ўначы — на аб’ёмы і якасць кансервантаў, герметычнасць закрыцця траншэі. Наступны раз якасць корму кант­ралюем пасля яго выспявання. Дзеля гэтага маем поўны спіс траншэй з датай закрыцця кожнай, у адпаведнасці з ім ажыццяўляем маніторынгавыя мерапрыемствы — выязджаем на кожную траншэю, кожны сенавал, кожную партыю рулонаў і кропачна адбіраем пробы. Для гэтага карыстаемся спецыяльным прыборам — пробаадборнікам, які дазваляе не парушаць герметычнасці траншэй. Яшчэ адзін маніторынг — у час адкрыцця траншэі непасрэдна перад кармленнем жывёлы. На гэты раз звяртаем увагу ў асноўным на ўтрыманне кіслот, сухога рэчыва. І на падставе нашых аналізаў, з улікам асаблівасцяў корму той ці іншай траншэі, заатэхнікі састаўляюць рацыёны кармлення статку.

Вядучы ветурач сектара біяхіміі, таксікалогіі і кантролю якасці жывёлагадоўчай прадукцыі Святлана Бакач і загадчыца сектара Вольга Федасеева

— Ужо, напэўна, праверылі сёлетнія сенажы — што можаце сказаць пра іх якасць і ўвогуле адносіны ў раённых гаспадарках да нарыхтоўкі корму, закладкі траншэй?

— Адносіны ў Бабруйскім раёне, лічу, добрыя — ва ўсіх сельгасарганізацыях імкнуцца прытрымлівацца тэхналогій, неадкладна рэагуюць на заўвагі, выконваюць даведзеныя планы. У кожнай з сельгасарганізацый Бабруйскага раёна ёсць галоўныя ветурачы і заатэхнікі, з кім мы непасрэдна ўзаемадзейнічаем, што станоўча адлюстроўваецца на выніках агульнай справы. Сёлета ўзялі пробы яшчэ не з усіх сянажных траншэй: некаторыя закладваліся дастаткова позна. А на падставе тых, што праманіторылі, магу сказаць — корм атрымалі нядрэнны: у асноўным 1-га (адпавядае ўсім параметрам) і 2-га (ёсць нязначныя адхіленні) класаў. Трэці клас сустракаецца даволі рэдка, някласнага корму (найніжэйшай якасці) у раёне няма.

— Чым яшчэ займаюцца спецыялісты вашага сектара?

— Працуем з крывёю жывёлы, даследуем яе на біяхімію: утрыманне кальцыю, фосфару і г. д., што дазваляе ацаніць стан здароўя жывёлы, ветурачам і заатэхнікам — выбудаваць, у адпаведнасці з гэтым, далейшую работу са статкам ці канкрэтнай жывёлінай. Да прыкладу, калі ў крыві заніжаны паказчык глюкозы, задача заатэхніка — увесці ў рацыён корм з павышаным утрыманнем цукру. Зніжэнне шчолачнага рэзерву ўказвае на ацыдоз, а значыць — патрабуецца рэагаванне ветурача. Гэта значыць, у адпаведнасці з вынікамі нашых аналізаў заатэхнікі адрэгулёўваюць рацыёны кармлення, ветурачы — лячэнне жывёлы. Таксама мы даследуем кроў кожнага нованароджанага цяляці на імунаглабуліны. Гэта робіцца на трэці дзень і паказ­вае, ці правільна тое ці іншае цяляці было выпаена малозівам (наколькі якасны догляд з боку жывёлаводаў), ці сфарміраваўся ў маленькай жывёлы імунітэт.


На запытанне, ці ёсць цяжкасці ў рабоце спецыялістаў міжраённай лабараторыі, мае субяседніцы адказваюць, што іх не бывае толькі ў тых, хто нічога не робіць. Бабруйская ветлабараторыя — міжраённая, таму характар работы ў многіх раз’язны. Але і ўмовы для гэтага створаны — на працягу двух апошніх год установа папоўнілася двумя аўтамабілямі, у недалёкіх планах, як нам паведамілі, рамонт памяшканняў па завулку Пажарным.

Па словах начальніка Васіля Пазняка, спецыялісты ветлабараторыі — зладжаная кампетэнтная каманда, гатовая да выканання пастаўленых задач, накіраваных на стабільнае функцыянаванне сельскай гаспадаркі, недапушчэнне негатыўных праяў, здольных выклікаць пагаршэнне эпідсітуацыі ў Бабруйскім і суседніх раёнах.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.
На фота да матэрыялу – вядучы ветэрынарны ўрач сектара вірусалогіі і сералогіі Марына Шэлдукова за работай з жывой культурай лептаспір — патагенным мікраарганізмам, які выклікае захворванне жывёлы і чалавека (часцяком пераносіцца пацукамі). Мікраарганізм вырошчваюць у лабараторыі, каб дыягназаваць захворванне ў жывёлы.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Электрогрелки, электроодеяла, электропростыни: помните о безопасности при эксплуатации электронагревательных устройств

28 марта 2024
Актуально

Улучшите свою жизнь с Белтелеком: новые возможности для абонентов

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

«Безопасные весенние каникулы»

28 марта 2024
Экономика

Цэны — пад прыцэлам

28 марта 2024
Сельское хозяйство

Ранние яровые зерновые и зернобобовые в Беларуси посеяны почти на 23% площадей

28 марта 2024
Общество

В профсоюзной организации Бобруйской районной детской школы искусств прошло отчетно-выборное собрание

28 марта 2024
Человек и природа

До +17°С и преимущественно без осадков будет сегодня в Беларуси

28 марта 2024
Актуально

Нарада-вучоба па пытаннях яравой сяўбы адбылася на базе філіяла “Харчавік-Агра”

27 марта 2024
Общество

Прошел обучающий семинар по соблюдению законодательства о труде во время весенне-полевых работ

27 марта 2024
В будущее вместе с нами

Жить здорово и по правилам 

27 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024
Человек и природа

О соблюдении Правил любительского рыболовства

16 марта 2024