У раённых прафсаюзаў новы лідар
Старшынёй Бабруйскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, што ўваходзіць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, абраны Віталь Мікалаевіч Сідзюк — на пасаду заступіць 15 лістапада.
Выбары лідара раённых прафсаюзаў прайшлі сёння на пасяджэнні Савета Бабруйскага раённага аб’яднання прафсаюзаў з удзелам намесніка старшыні Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Таццяны Марачкавай. Адпаведна Людміла Рыгораўна Балакер Саветам раённага аб’яднання вызвалена ад пасады.
Віталю Сідзюку 40 год, ён магістр юрыдычных навук, родам з г. Кобрына Брэсцкай вобласці.
У 2004 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці “юрыст”. З лістапада 2006 года і да абрання на цяперашнюю пасаду ўзначальваў прафсаюзны камітэт студэнтаў УА БДСГА. З’яўляецца членам Прэзідыума Магілёўскага абласнога і Рэспубліканскага камітэтаў прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, намеснікам старшыні Моладзевага Савета Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.
Ул. інф. Фота Алены КАРПЕНКА.