У раёне прайшоў Дзень жывёлавода
Сёння ў раёне прайшоў Дзень жывёлавода. Падчас такіх мерапрыемстваў у сельгасарганізацыях падводзяць вынікі работы жывёлагадоўчых калектываў за папярэдні месяц, ушаноўваюць перадавікоў, абмяркоўваюць бягучыя вытворчыя задачы, вырашаюць злабадзённыя пытанні.
У СВК “Гігант” Дзень жывёлавода прайшоў на малочна-таварнай ферме №2 Малых Бортнікаў і на малочна-таварным комплексе дадзенага населенага пункта. Аб’екты галіны ў гэтых мэтах наведалі старшыня СВК Васіль Жук, галоўны эканаміст Ілона Намочанка, намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце Анастасія Гацко. З калектывамі абмеркавалі расцэнкі ў галіне, налічэнне заробку, выкананне задання па вытворчасці малака за кастрычнік (МТФ №2 — 100% да задання, МТК — 92%). Назвалі перадавікоў, у гонар якіх падняты сцяг працоўнай славы: аператар Ганна Іванаўна Храмянкова (МТФ №2) і жывёлавод па доглядзе за дойным статкам Сяргей Рыгоравіч Бабкоў (МТК).
Шла размова таксама пра добраўпарадкаванне тэрыторый жывёлагадоўчых аб’ектаў, санітарны стан бытавых памяшканняў, вакцынацыю работнікаў галіны супраць каронавіруснай інфекцыі.
Алена КАРПЕНКА.