Прафсаюзы віншуюць са святам
Любая значная падзея ў сельскагаспадарчай галіне раёна не застаецца без увагі райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. На працягу года ўзнагарод галіновага прафсаюза ўдастойваюцца перадавікі вытворчасці на сяўбе яравых і азімых раслін, корманарыхтоўчай і ўборачнай кампаній, ветэраны сельгасвытворчасці.
У гэтыя дні члены райкама прафсаюза на чале са старшынёй Надзеяй Дудаль наведваюцца ў сельгасарганізацыі і на перапрацоўчыя прадпрыемствы, каб уручыць лепшым працаўнікам харчовыя наборы з прадукцыі Бабруйскага мясакамбіната ў сувязі з прафесійным святам — Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай галіны.
Алена КАРПЕНКА. Фота з прафсаюзнага архіву.