Навіны сельскай гападаркі ў раёне

Вядзецца ачыстка насення

Ачысткай насення яравых збожжавых і зернебабовых раслін займаюцца, па словах начальніка Дзяржаўнай інспекцыі па насенневодстве, каранціне і ахове раслін Сяргея Казябы, ва ўсіх без выключэння раённых сельгас­арганізацыях. Ёсць і вынікі.

Па стане на раніцу панядзелка было ачышчана 563 тоны насеннай масы або 26% ад агульнага яе аб’ёму, у выніку чаго атрымана 378 тон чыстага насення ці 23% ад патрэбы. Усяго ж для веснавой сяўбы раёну спатрэбіцца 1656 тон насення збажыны і зернебабовых. Завяршыць яго падрыхтоўку плануецца да 15 снежня. Пасля гэтага будзе актывізавана ачыстка насення траў, якога для мэт веснавой сяўбы трэба мець 115 тон.

Тэхніку — на зімовае захаванне

Да 15 лістапада сельгастэхніка, якая не задзейнічана ў палявых работах: камбайны, сеялкі, дыскатары, культыватары ды іншае, павінна быць пастаўлена на зімовае захаванне, — адзначыў намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Каўранін.

Работа ў дадзеным накірунку, па яго словах, вядзецца. Цалкам падрыхтавалі і паставілі вызваленую тэхніку на захаванне ў СВК “Гігант” і філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”. Актыўна рыхтуюцца да гэтага ў ААТ “Міхалёўская Ніва”, філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс”, ААТ “Неўскі-Агра”. А вось ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” і ААТ “Саўгас Кісялевічы” добра б было, каб паскорыліся.

У ліку асноўных патрабаванняў да пастаноўкі — ачыстка сельгастэхнікі, фарбоўка, устаноўка на падстаўку.

Палявыя работы не спыняюцца

У гаспадарках працягваюць падымаць зябліва. Па апошніх дадзеных, ворывам у раёне ахоплена 6 700 гектараў — гэта палова ад неабходных плошчаў.

Нарошчваюцца тэмпы вывазкі на палі арганічных угнаенняў, вядзецца ўнясенне іх у глебу.

У некаторых сельгасарганізацыях вядуць уборку траў.

Алена КАРПЕНКА. Фота носіць ілюстрацыйны характар.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.