Темы

Гародніна парадавала

Гародніна парадавала

3,4 тоны гародніны закрытага грунта: гуркоў, таматаў, салодкага перцу атрымалі і рэалізавалі ў ААТ “Саўгас Кісялевічы” ў бягучым сельскагаспадарчым сезоне. Плюс да гэтага — мелі выручку ад продажу расады.

Гаворачы пра прыбытак ад дадзенага віду дзейнасці, дырэктар Валерый Сяргейчык звяртае ўвагу на той факт, што ў гас­падарцы не прыцягвалі дадатковыя людскія рэсурсы для догляду за пасевамі і зборам ураджаю: усім гэтым, у межах штодзённых абавязкаў, займалася паляводчая брыгада. Таму атрыманы чысты прыбытак не адлюстроўвае дакладнай эканомікі вытворчасці гародніны. Між тым, адно тое, што найбольшыя затраты: набыццё часткі насення (у асноўным выкарыстоўвалі ўласнае) і поліэтыленавай плёнкі на цяпліцу “адбілі” яшчэ на час рэалізацыі расады, пацвярджае, што дзейнасць у тых аб’ёмах, што вядуць у гаспадарцы, дастаткова прыбытковая.

— Саўгасная будаўнічая брыгада займалася і накрыццём цяпліцы. Затраты на гэта суадносныя, для параўнання, з рэсурсамі на закладку адной сянажнай траншэі, якіх мы сёлета заклалі 15, — працягвае абгрунтаванне цікаўнасці да гароднінай дзейнасці дырэктар. — З рэалізацыяй ураджаю праблем не было. Прадавалі ў асноўным на гандлёвых пляцоўках горада, але былі і жадаючыя прыдбаць прадукцыю непасрэдна з цяпліцы — і такому жаданню не адмаўлялі.

З вясной у “Саўгасе Кісялевічы” ізноў плануюць заняцца расадай. Тэхналогію ж вырошчвання гуркоў, таматаў і перцаў збіраюцца некалькі падкарэкціраваць — наблі­зіць да ўмоў надвор’я.

Алена КАРПЕНКА. Фота носіць ілюстрацыйны характар.

Последние новости

Общество

YouTube потребовал документы у белорусских пользователей для просмотра видео 18+. В чем дело?

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Белавиа» возобновляет регулярные рейсы из Минска в Тель-Авив

6 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

Объявлены победители республиканского конкурса «SUPERПРОФИ-2025»

6 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Поздравление руководства Бобруйского района с Днем страховых работников

6 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем