Темы

Дровы і торфабрыкет: парадак набыцця і кошт

Дровы і торфабрыкет: парадак набыцця і кошт

У сувязі з пытаннямі жыхароў раёна наконт парадку набыцця дроў і торфабрыкету, кошту дадзеных паслуг, за афіцыйным адказам мы звярнуліся ў філіял “Бабруйскі гаррайпалзбыт” Магілёўскага камунальнага абласнога ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Аблпаліва”.

У лісце, які атрымалі, патлумачана, што права на набыццё цвёрдых відаў паліва па вызначаных у адпаведнасці з заканадаўствам фіксаваных рознічных цэнах маюць грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у Беларусі і зарэгістраваны па месцы жыхарства ў аднакватэрным жылым доме, кватэры ў блакіраваным жылым доме (далей — спажыўцы), у якіх маецца пячное (вадзяное, паравое) ацяпленне, індывідуальнае ацяпляльнае абсталяванне, што працуе з выкарыстаннем цвёрдых відаў паліва або цвёрдых відаў паліва і газы (электрычнай энергіі), і якія не падключаны да сістэмы цэнтралізаванага цеплазабеспячэння ад цеплаэлектрацэнтраляў, групавых (квартальных) і раённых кацельняў.

Выдзяленне цвёрдых відаў паліва па фіксаваных рознічных цэнах сяльчанам адбываецца на падставе спісаў спажыўцоў, якія маюць патрэбу ў цвёрдых відах паліва, з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, адрасу спажыўца, якія прадастаўляюць сельскія саветы да 1 снежня папярэдняга года, паліўнай кніжкі і дакумента, што пацвярджае асобу.

Тым, хто мае права пры набыцці цвёрдых відаў паліва па фіксаваных рознічных цэнах на атрыманне ільготы ў адпаведнасці з заканадаўствам, — пры прадастаўленні дадаткова да вышэйпералічаных дакументаў — заявы (у пісьмовай форме); дакумента, што пацвярджае права на ільготу; спраўкі аб жылым памяшканні, якое займае ў дадзеным населеным пункце, аб складзе сям’і.
Заяўкі на набыццё цвёрдых відаў паліва могуць рабіцца падчас звароту спажыўцоў непасрэдна ў гаррайпалзбыт — асабіста або праз давераную асобу з належным чынам аформленай даверанасцю, або па тэлефоне.

Купля-продаж цвёрдых відаў паліва афармляецца ў пісьмовым выглядзе ў форме дамовы. Для заключэння дамовы на набыццё паліва па фіксаваных рознічных цэнах праз сістэму Бабруйскага гаррайпалзбыта неабходна асабістая прысутнасць грамадзян, зарэгістраваных у домаўладанні, бо дамова падпісваецца ўласнаручна. Пры немагчымай асабістай прысутнасці кліент можа аформіць даверанасць на атрыманне паліва на іншую асобу.

Таксама філіялам аказваецца платная паслуга заключэння дамовы на набыццё паліва на доме. Яе кошт — 18,85 рублёў (за заключэнне адной дамовы). Звяртаецца ўвага і на тое, што заяўкі спажыўцоў на набыццё цвёрдых відаў паліва задавальняюцца на працягу 30 рабочых дзён; спажыўцоў, якія маюць права на ільготу — на працягу 15 рабочых дзён з моманту надыходу тэрміну чарговасці, устаноўленай філіялам пасля заключэння дамовы і аплаты. Тэрміны забеспячэння могуць быць падоўжаны па жаданні або па ўзгадненні са спажыўцом.

Немалаважным з’яўляецца і тое, што філіял абавязаны забяспечыць насельніцтва торфабрыкетам і дровамі, якія паступаюць з лязгасаў. Гэта значыць, даўжынёй 2 або 4 метры. Пры наяўнасці вытворчых магчымасцяў у філіяла насельніцтву могуць быць аказаны дадатковыя паслугі па раздробліванні дроў і іх дастаўцы пакупніку. Аказанне гэтых паслуг не ўваходзіць у абавязковыя ўмовы работы філіяла па забеспячэнні насельніцтва цвёрдымі відамі паліва і ажыццяўляецца толькі пры наяўнасці тэхнічных магчымасцяў.

Таксама трэба ведаць, што рэалізацыя насельніцтву Магілёўшчыны цвёрдых відаў паліва (згодна з рашэннем аблвыканкама) па фіксаваных рознічных цэнах на адно домаўладанне ў каляндарным годзе пры рэалізацыі аднаго з відаў паліва складае: паліўных брыкетаў — 3 т, дроў — 4,9 м3; пры рэалізацыі адначасова двух відаў паліва: паліўных брыкетаў — 2 т, дроў — 2,6 м3.
Фіксаваныя рознічныя цэны на паліўныя брыкеты і дровы для насельніцтва наступныя: брыкеты — 27,82 рубля за 1 т; дровы са складоў арганізацыі даўжынёй 2 і 4 метры — 9,08 рублёў за 1 м3.

Каб атрымаць цвёрдыя віды паліва, пакупнікам неабходна звярнуцца па адрасе: г. Баб­руйск, вул. Бахарава, д. 7, з 8.00 да 17.00 га­дзін (абедзены перапынак з 13.00 да 14.00), выхадныя дні — субота і нядзеля. Для зручнасці пакупнікоў у 3-ю сераду месяца час работы — з 8.00 да 19.00 гадзін. Даведкі па тэлефоне: 72-17-13 (выпіска паліва).

Падрыхтавала Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем