Темы

Ці лёгка быць маладым спецыялістам?

Ці лёгка быць маладым спецыялістам?

Дар’ю Бабкову ў субяседнікі выбрала невыпадкова. Пачынаючага ветурача, спецыяліста Баб­руйскай раённай ветэрынарнай станцыі, куды дзяўчына прыехала на работу пасля атрымання дыплома Віцебскай вет­акадэміі, парэкамендавалі ў райсельгасхарчы як чалавека з адказным падыходам да абавязкаў, такі ж водгук пра маладога спецыяліста і ў працоўным калектыве.

Маё ж уражанне пра Дашу склалася выключна ад размовы. Аргумент не моцны, але журналісцкая прафесія навучыла бачыць і чуць глыбей і шырэй, чым на паверхні. Спадзяюся, і на гэты раз не падвяла. Дзяўчына мне падалася разумнай, сціплай, адкрытай і некалькі разгубленай, з нячастым — асабліва для моладзі — уменнем сфармуляваць думку.

Пра што гаварылі? Пра рознае: працу, умовы жыцця, захапленні, уражанні ад прафесіі, калектыў, чаканні, бачанне ўласнай будучыні… І вось што атрымалася.

— Даша, наколькі ведаю, вы не тутэйшая, але вучыліся па мэтавым накіраванні ад Баб­руйскага раёна. Як так сталася?

— Родам я з Магілёва, але ў школу хадзіла ўжо ў Асіповічах, куды пераехала сям`я, вучылася ў гімназіі. Калі прыйшоў час набываць прафесію, была ў некаторай разгубленасці: куды паступаць, калі ты больш гуманітарый, чым матэматык? І неяк падумалася: чаму б не лячыць коцікаў і сабачак, асабліва, калі іх шкадуеш, дый накірункі, дзе можна сябе прымяніць, не сказаць што абмежаваныя? Можна было ўзяць накіраванне ад Асіповіцкага раёна, але хацелася ўсё ж бліжэй да буйнога горада. На Мінск так адразу не адважылася: Бабруйск падаваўся больш хатнім. Разважылі з маці, што жыццё тут будзе таннейшым — на пачатку прафесійнага стаўлення гэта немалаважна. Дый у Бабруйску ёсць родныя.

— Вучоба ўмацавала ў думцы, што вы на правільным шляху? Ферма не напужала?

— Першае моцнае ўражанне было хутчэй не ад фермы, а ад праўды, якую нам данеслі — гэта работа найперш з буйной сельскагаспадарчай жывёлай, і акадэмія наша адносіцца да Міністэрства сельскай гаспадаркі. Лячэнне коцікаў — гэта не зусім пра тое. Хоць засво­іць навуку лячэння дробнай жывёлы ў акадэміі можна — для тых, хто жадае развівацца ў гэтым накірунку, створаны ўмовы. Праўда, у мяне мэтавае накіраванне, так што на момант размеркавання я не мела магчымасці выбіраць. Навучанне вялося на падставе чатырох груп жывёл: буйной рагатай, коней, свіней і сабак. Вывучалі ўсё, пачынаючы ад анатоміі. Перш чым прыехаць на ферму, мы сустракаліся з буйной жывёлай у акадэміі — там уласныя клінікі, загоны, станкі, на розных кафедрах свае: тэрапіі, акушэрства, хірургіі і г. д. Работа з жывёлай у станках — далёка не тое, што на вытворчасці, але агульнае ўяўленне дае. Непасрэдна ў сельгасарганізацыю ўпершыню наведаліся не на першым годзе. Цяпер гэтую сістэму змянілі — першакурснікаў адразу на пачатку навучання возяць па гаспадарках, знаёмяць з будучай прафесіяй. Ферма мяне не скажу каб уразіла, а вось наведванне мясакамбіната стала сапраўдным шокам… Не ў кожнага вытрымлівалі нервы. Нават зараз ад думкі, што трэба туды ехаць — па працы гэта здараецца — адчуваю сябе не надта добра. Дый увогуле ветэрынарыя — дастаткова жорсткая навука. Жаданне дапамагчы жывёле — яно добрае, але трэба разумець, наколькі гэта цяжка маральна, бо даводзіцца рабіць розныя рэчы… І не ўсе могуць. Да прыкладу, я і сама на многае не гатова.

— Напэўна, гэта толькі таму, што вы ў пачатку прафесійнай дзейнасці — з вопытам многае мяняецца і ўспрыняцці таксама?

— Па-першае, так, а па-другое — калі чалавек разумее, што ён не здольны на некаторыя рэчы, то, магчыма, і не дойдзе да гэтага. Лічу правільным, што цяпер на пачатку вучобы возяць па калгасах, знаёмяць са спецыфікай работы. Іншая справа — ці ўдаюцца ў дэталі? Цяпер, калі сама працую, бачу, як у іншых ёсць… Я не магу адмаўляць наяўнасць такога і не магу адмаў­ляць свайго негатыўнага стаўлення да гэтага.

— Што маеце на ўвазе?

— Абыходжанне з жывёлай. Не ўсюды догляд адпавядае, як мінімум, нормам.

— Калі спецыялісты райветстанцыі сутыкаюцца з фактамі нядогляду жывёлы, нешта прадпрымаюць ці толькі дакументуюць іх?

— І прадпрымаюць, і сварацца, калі рэакцыя неаб’ектыўная. Я, вядома ж, не: я малады спецыяліст, толькі вучуся (усміхаецца). Акрамя таго, што сочым, прымаем меры па паляпшэнні сітуацыі: мы адказныя за кант­роль — з нас таксама бу­дзе попыт. Даем парады работнікам, ветурачу, пры неабходнасці сустракаемся з кіраўніком сельгас­прадпрыемства. Гэта зна­чыць, што кожнае выяўленае парушэнне не застаецца незаўважным. Хоць, вядома ж, улічваем, што асобныя негатыўныя моманты — ад фінансавых цяжкасцяў гаспадаркі, і нават пры вялікім жаданні работнікаў, спецыялістаў не могуць быць хутка выпраўлены.

— Якія вашыя абавязкі?

— Абавязкаў шмат. У райветстанцыі шырокі спектр функцый, спецыялісты адказныя за многія фактары ў раёне. Збіраем інфармацыю, вядзем уліковыя паперы, часопісы, поўную статыстыку хвароб, сочым за імунізацыямі, вакцынацыямі жывёлы, праводзім розныя даследаванні. У асаблівых выпадках аказваем практычную дапамогу ветурачам сельгасарганізацый у лячэнні. У нашы абавязкі ўваходзіць у тым ліку кантроль за нарыхтоўкай корму жывёле: пастаянна наведваем ветлабараторыю, адвозім туды корм, аналізы жывёлы. Мы цалкам павінны ве­даць і кант­раляваць ветсітуацыю ў раёне. Працоўны дзень васьмігадзінны, але здараюцца выезды ў сельгасарганізацыі і а 5-й гадзіне, на мясакамбінат звычайна едзем увечары.

— Вы не мясцовая, таму лагічнае пытанне — дзе жывеце?

— Жыву ў родных, зняць кватэру ў мяне магчымасцяў пакуль няма. Прапаноўвалі інтэрнат — арганізацыя хадатайнічала перад жылкамгасам. Дзеля гэтага я станавілася ў чаргу. Месца ў інтэрнаце прапанавалі даволі хутка — прыкладна праз месяц. Але ў выніку прыйшлося адмовіцца, бо ўмовы там былі, мякка кажучы, далёкімі ад ідэальных. Каб жыць, заменай адных толькі шпалер не абы­дзецца: трэба рабіць рамонт ад падлогі да столі. Разумеючы, што з заробку маладога спецыяліста я гэта не асілю, выбрала варыянт у родных. Усведамляю, што гэта не ёсць добра і ў далейшым лакацыю ўсё ж планую змяніць.

— З кім стасуецеся? Ці абзавяліся сябрамі? Ці ёсць знаёмыя па акадэміі? Жыццё ж — гэта не толькі праца. Яго агульнае ўспрыманне залежыць ад многіх фактараў. Іншым ра­зам уплывае і на адносіны да працы.

— Я тут не расла, таму старога кола зносіх не маю. Ёсць знаёмы па акадэміі, які таксама сюды размеркаваўся і працуе. Тэлефануемся з сябрамі па вучобе, дзелімся ўражаннямі, будуем планы сустрэцца. Але ў мяне выдатны калектыў: людзі дзеляцца вопытам, дапамага­юць і словам, і справай, і я гэта вельмі цаню. Схадзіць тут куды-небудзь пакуль не было магчымасці ды і заробак асабліва не дазваляе.

— Калі не сакрэт, які ён у маладога спецыяліста?

— 420 рублёў “на рукі”, з якіх 291 рубель аклад — гэта мінімум, які я стабільна маю, але перыядычна бываюць прэміі, якія залежаць ад ацэнкі работы спецыяліста начальнікам.

— Хапае на жыццё?

— Я зусім няшмат працую, прыйшла на работу ў жніўні, таму мне яшчэ цяжка ацаніць сітуацыю з грашыма. Улічваючы тое, што жыву з блізкімі родзічамі — за жыллё не плачу, харчаванне таксама толькі часткова з майго кашалька. Але я цалкам абслугоўваю аўтамабіль — не ўласны, далі ў карыстанне, тэлефон, набываю нешта з прадметаў гігіены, дробязі — і ўсё. Праўда, можна б было, напэўна, ужацца — за час, што ў Бабруйску, дазволіла сабе паездку да сяброў у Гродна, таксама ў мінулым месяцы былі дні нараджэння ў родных…

— Ці правільна разумею, што ў аграрнай галіне раёна вам трэба адпрацаваць пяць год?

— Так, гэта ўмовы мэтавага накіравання. І з улікам таго што гэта дастаткова вялікі тэрмін, прызнаюся, нялёгка пра гэта думаць. Хоць работа ў ветстанцыі мне сапраўды падабаецца.

Ад аўтара
…Згадваю свае першыя ўражанні ад прыезду па размеркаванні: унутраны дыскамфорт ад нязведанага, адарванасці ад звыклага кола зносін, шэрасці Бабруйска пасля Мінска, рабочага інтэрната — хацелася плакаць. Выручыў калектыў (дырэктар бабруйскай школы №30 Галіна Казіміраўна аднеслася, без перабольшання сказаць, па-мацярынскі, нагадвала матулю нават сукенкай). Выручыла кола новых сяб­роў-настаўнікаў, якімі неўзабаве абзавялася — яны і цяпер сяб­ры. Выручылі прызнанне і павага на працы (вяла курсы па мове і для педагогаў) і “другі па велічыні” заробак, як любіла казаць намесніца дырэктара Яўгенія Саламонаўна (за выкладанне беларускай мовы даплач­валі 15%). Таму жадаю, каб і ў жыцці Дар’і, якая мне сапраўды імпануе, такіх “выручалак” стала болей.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву Д. Бабковай і інтэрнэт-крыніц.

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко подписал указ о реализации нового совместного с Россией космического проекта

16 апреля 2024
Год качества

Представители профсоюзов изучили условия питания на посевной

16 апреля 2024
Актуально

Молодежная ярмарка вакансий пройдет в Бобруйском районе 25 и 26 апреля

16 апреля 2024
Человек и природа

Дожди, порывистый ветер и до +16°С ожидается сегодня в Беларуси

16 апреля 2024
Общество

«Белтелеком» повышает цены на интернет и телевидение

15 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

16 апреля в Бобруйске пройдет общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам». Узнали подробности

15 апреля 2024
Человек и природа

Стартует конкурс публикаций на экологическую тематику

15 апреля 2024
Общество

Прием граждан и “прямую линию” проведет заместитель Министра связи и информатизации Республики Беларусь

15 апреля 2024
Актуально

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

15 апреля 2024
Происшествия и безопасность

С начала года по республике зарегистрировано более трех тысяч мошеннических действий

15 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Избраны члены Совета Республики от Могилевской области

4 апреля 2024