Темы

Уборка кукурузы на зерне, цукровых буракоў і бульбы — восеньскія работы працягваюцца на палях Бабруйшчыны

Уборка кукурузы на зерне, цукровых буракоў і бульбы — восеньскія работы працягваюцца на палях Бабруйшчыны

У цэлым па раёне, па дадзеных райсельгасхарчу, кукуруза на зерне ўбрана з плошчы 442 гектары або 21% ад неабходнага.

Да СВК “Гігант”, ААТ “Неўскі-Агра” і філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, якія першымі ўключыліся ва ўборку, далучыліся ААТ “Міхалёўская Ніва” і філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс”. Сярэдняя ўраджайнасць кукурузнага зерня — 68 цэнтнераў з гектара. Пры гэтым найвышэйшы паказчык ураджайнасці ў СВК “Гігант” — 85 ц/га, другі па велічыні — у ААТ “Неўскі-Агра” (77 ц/га).

У радзе гаспадарак: ААТ “Міхалёўская Ніва”, “Неўскі-Агра”, “Саўгас Кісялевічы”, “Агракамбінат Бабруйскі”, КСУП “Хімы-Агра”, працягваюць нарыхтоўваць кукурузны сілас.

Набліжаецца да завяршэння ўборка з палёў “Міхалёўскай Нівы” і “Неўскага-Агра” цукровых буракоў — выкапана 433 гектары або 79% ад плану. Ура­джайнасць салодкіх караняплодаў у сярэднім 364 ц/га, у разрэзе гаспадарак — з прыкметнай розніцай (адпаведна 302 і 421 ц/га).

Бульбу застаецца дакапаць у адной гаспадарцы — ААТ “Неўскі-Агра”.

У большасці сельгасарганізацый прыступілі да падняцця зябліва — з патрэбы ў 14 000 гектараў ворывам на гэты час ахоплена 1 605 га. Найбольш актыўныя ў гэтым плане СВК “Гігант” і ААТ “Неўскі-­Агра”.

Ул. інф. Фота носіць ілюстрацыйны характар.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Что бы праздники прошли безопасно!

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

YouTube потребовал документы у белорусских пользователей для просмотра видео 18+. В чем дело?

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Белавиа» возобновляет регулярные рейсы из Минска в Тель-Авив

6 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

Объявлены победители республиканского конкурса «SUPERПРОФИ-2025»

6 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Поздравление руководства Бобруйского района с Днем страховых работников

6 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем