Темы

Прафесія перадалася ў спадчыну

Прафесія перадалася ў спадчыну

31 кастрычніка — Дзень аўтамабіліста і дарожніка

Пра Аляксандра Дайнека, ва­дзіцеля СВК “Гігант”, на старонках раённай газеты мы пісалі неаднойчы, а правільней будзе сказаць — шмат разоў, асабліва з улікам таго, што гадоў герою аповеда ўсяго 30 з гакам. У асноўным інфармавалі пра яшчэ адну ўзнагароду маладога ва­дзіцеля за перамогу ў працоўным спаборніцтве: раённым, абласным і нават рэ­с­публіканскім. За 11 год, што трымаецца за баранку, іх у Аляксандра Ула­дзіміравіча набралася столькі, што і сам не падлічыць. Сярод найбольш ганаровых, вядома ж, дажынкаўскія.

— Тры разы ўдзельнічаў у якасці маладога вадзіцеля-пераможцы ў абласных дажынках і тройчы — у рэспубліканскіх, — кажа Аляксандр. — за ўзнагародамі ў складзе раённай дэлегацыі ездзіў у Маладзечна, Горкі і Жлобін. Уражанняў засталося — безліч! Годныя атрымаў і падарункі (усе тры разы займаў на рэспубліцы 2-е месца).

Між тым, наша размова з Аляксандрам Дайнекам, чый працоўны стаж у роднай гаспадарцы пачаўся ў 2009 годзе, не столькі пра перамогі і падарункі, як пра выбраную ім прафесію. Асазнана ці выпадкова працягнуў ён, нашчадак двух пакаленняў ва­дзіцеляў “Гіганта”, бацькаву і дзедаву справу жыцця? Адка­заць на гэта наўрад ці мог малады вясковец і тады, калі прыняў кардынальнае для сябе рашэнне не працягваць вучобу ў Бабруйскім хімтэхнікуме, куды паступіў пасля заканчэння каледжа імя Чарныша, — наўрад ці ведае і сёння. Проста, як кажа, “зразумеў, што хачу быць вадзіцелем”. Затое на ўсе сто працэнтаў упэўнены, што вадзіцельства — яго справа і што бацькавых і дзедавых прынцыпаў — працаваць на сумленне, памнажаць дабрабыт гаспадаркі і населенага пункта, адкуль пайшлі карані і дзе растуць яго дзеці, — і ён прытрымліваецца.

Род вадзіцеляў-Дайнекаў тутэйшы, бортнікаўскі. Іосіфа Іосіфавіча, дзеда Аляксандра, колішнія работнікі калгаса “Гігант” успамінаюць добрым словам дагэтуль. “Спраўны быў вадзіцель, на ГАЗ-53 працаваў, на сяўбе, ва ўборачную кампанію — заўжды выходзіў у перадавікі, грамат шмат атрымліваў”, — згадвае пра Іосіфа Дайнека жыхар Вялікіх Бортнікаў, у мінулым — намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК “Гігант” Мікалай Аляксандравіч Сакун.

Сам жа Аляксандр запомніў дзеда Іосіфа не як перадавіка, а як лагоднага ды родных чалавека, шчырага і вясёлага. “Дзед не меў звычкі павышаць голас, перамяжаў размову ўсмешкамі і гумарам”, — заўважае перадавік-унук. Ад яго ж дазналіся, што працоўную дзейнасць у калгасе І.І. Дайнека завяршыў толькі ў 65-гадовым узросце.

Вадзіцельстваваў у “Гіганце”, пакінуўшы пра сябе цёплыя водгукі, і бацька Аляксандра — Уладзімір Іосіфавіч. Прыйшоўшы ў гаспадарку пасля школы, ён да арміі год працаваў на трактары, пасля арміі — на бензавозе, працяглы час на калгасным аўтобусе і больш за 10 год — на грузавіку. Вось ужо колькі год як Уладзімір Іосіфавіч, па стане здароўя, не працуе ў гаспадарцы, знахо­дзіцца на заслужаным адпачынку. Менавіта бацька, па словах Аляксандра, падтрымаў у свой час яго ідэю пайсці ў вадзіцелі. Пазней, разам з вопытам, перадаў і грузавік, на якім працаваў. На бацькоўскай машыне мой субяседнік яшчэ 10 год адмерваў “гігантаўскія” прасторы і не толькі: здараліся паездкі і ў іншыя вобласці. А сёлета перасеў на новенькі МАЗ — такое рашэнне ў гаспадарцы прынялі на падставе яго неацэннага ўнёску ў развіццё сельскагаспадарчага кааператыва, памнажэнне працоўнай славы раёна.

— Гэта чалавек, які не цураецца любой работы, на якога ва ўсім можна пакласціся і быць упэўненым — зробіць як найлепш, — кажуць пра Аляксандра ў калектыве.

Сам жа герой аповеду ніякага геройства за сабой не бачыць — маўляў, працую, як усе, як магу, умею і прывучаны. На новым самазвале ў гэтым годзе што толькі не вазіў: сянаж, пясок, збажыну, бульбу, арганіку, а ў гэтыя дні заняты на адвозцы кукурузнага зерня ад камбайнаў.

У чым складанасці вадзіцельскай прафесіі? На гэтае запытанне з усмешкай адказвае, што не бачыць ніякіх:

— Гэта толькі на пачатку працоўнай дзейнасці была разгуб­ленасць. Памятаю, паслалі ў Крычаў — 200 кіламетраў туды і 200 назад. Выйшаў з машыны, узяўся за спіну і падумаў — як буду працаваць? Пасля ўцягнуўся. Ездзіць давялося і на ўдвая большыя адлегласці — і нічога.

Спецыфіка вадзіцельскай прафесіі на сельгасвытворчасці ў тым, што працоўны графік чалавека, які на яе “падпісаўся”, залежыць ад напружання палявых работ. Падчас сяўбы і асабліва ў жніво, уборачную кампанію на хатнія справы, адпачынак з сям’ёй, выхадныя дні можна забыцца. Але гэта, па словах субяседніка, не перашкаджае агульнаму стаўленню да прафесіі. Выхадныя можна ўзяць у іншыя, меней загружаныя дні — кіраўніцтва заўжды ідзе насустрач патрэбам работнікаў.

З разуменнем да мужавай занятасці ставіцца і жонка — працуючы ў аграрнай галіне (галоўным бухгалтарам у суседняй з “Гігантам” гаспадарцы), яна добра ведае, што значаць для сельгасвытворцаў сяўба і пасяўная.

Сям’я Аляксандра, у якой выхоўваюцца дачушкі 13 і 10 год, вось ужо адзінаццаць год жыве ў калгасным доме ў Малых Бортніках. Арэндная плата за добраўпарадкаванае жыллё і сама па сабе, і тым болей у параўнанні з горадам, сімвалічная, што дазваляе не браць у разлік гэтыя расходы.

Жыць на сяле для героя аповеду — гэтак жа натуральна, як і працаваць у сельскагаспадарчай галіне.

— Тут сябры: і школьныя, і новыя. Збіраемся, знаходзім, як насыціць вольны час. Абавязкова адзначаем сямейныя святы — вось і нядаўна дачушцы зладзілі 13-ты дзень нараджэння… Гэта блізкі мне лад жыцця, і тут усё мяне задавальняе, — разважае Аляксандр Дайнека.

Пры гэтым, як кажа, ён не бярэцца навязваць іншым уласныя меркаванні на жыццё. Бо яны для кожнага складваюцца з іх асабістых шматлікіх зярнят-фактараў — выбар за самім чалавекам. Гэта датычыцца ў тым ліку вадзіцельскай прафесіі. “Адны становяцца дальнабойшчыкамі — гэта іх выбар. Я аддаю перавагу рабоце ў сельскай гаспадарцы — і гэта мой выбар”, — падвёў вынікі размовы перадавы вадзіцель.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву рэдакцыі.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем