Темы

Другое месца раённых спаборніцтваў па выніках жніва у ААТ “Неўскі-Агра”

Другое месца раённых спаборніцтваў па выніках жніва у ААТ “Неўскі-Агра”

Другі па велічыні паказчык намалоту зерня збожжавых і зернебабовых раслін у раёне — у ААТ “Неўскі-Агра” (6 399 тон). Здавалася б, можна з палёгкай выдыхнуць і спаўна парадавацца: і дзяржаўны заказ па збажыне болей чым у тысячу тон своечасова выканалі, і насення, фуражу будзе… Калі б не адно “но” — у мінулым го­дзе пры тых жа пасяўных плошчах намалацілі прыкладна на трэць болей.

— Паўплывала засушлівае надвор’е, — кажа галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Іванавіч Мельнік. — Хоць зроблена было шмат, стараліся прытрымлівацца тэхналогій: папярэднікі прадугле­дзелі, пасеялі ўсё своечасова, правялі сортаўзнаўленне, дзеля чаго набылі элітнае насенне і культур, і гібрыдаў, догляд быў належным… Праўда, бачыць вопытны аграном, які, дарэчы, заняў 3-е месца ў раённым спаборніцтве сярод галоўных аграномаў, і тэхналагічныя хібы. Цягам апошніх 5-6 год, як кажа, не мелі магчымасці ўнесці фосфарныя ўгнаенні пад збажыну, не дадавалі арганічных: сказаліся недастатко­васць тэхнікі, фінансавыя магчымасці гаспадаркі. Таму цяпер, як тут кажуць, стаўка робіцца на нарыхтоўку травянога корму: каб быць з малаком, мясам, прадаваць іх — зарабляць грошы і развівацца. Ва ўсялякім разе, як заўважае дырэктар сельгасарганізацыі Алі Ахмедаў,
зладжаны і працаздольны калектыў “Неўскага-Агра” на гэта нацэлены.

Асабліва хвалюючым — сапраўдным выпрабаваннем на прафесіяналізм — стала сёлетняе жніво для галоўнага інжынера ААТ “Неўскі-Агра” Сяргея Віктаравіча Нікалаенка, на якога была ўскладзена арганізацыя работы машынна-­трактарнага парку падчас уборкі ўра­джаю: новы калектыў, значна большыя пасяўныя плошчы, чым у філіяле “Варатынь”, дзе да гэтага працаваў. Аднолькавай была хіба што сур’ёзнасць пастаўленай задачы — арганізаваць уборку хлябоў якасна, своечасова і без страт.

На запытанне, ці вытрымаў галоўны спецыяліст іспыт на прафесіяналізм найперш перад сабой, з усмешкай адказвае: “Як бачыце”. Трэба адзначыць, што Сяргей Віктаравіч заняў другое месца ў раённым спаборніцтве сярод галоўных інжынераў.

— З кадрамі апошнім часам складана, напэўна, не ў адных нас, але была правільна выбудавана лагістыка, не было асаблівых праблем з тэхнікай, таму, здаецца, атрымалася. Хоць, па праўдзе, сам не чакаў: было 2 300 гектараў каласавых, цяжар у сярэднім на камбайн — значны, але ў разгар уборкі ў падмогу атрымалі новенькі камбайн, і тэхніка гэтая добра выручыла. Так што як бы не было складана — з пастаўленай задачай справіліся, — кажа субяседнік.

На гэтую пару ў ААТ “Неўскі-­Агра” завяршылі сяўбу азімых — пасеялі 1 500 гектараў, рыхтуюцца да ўборкі кукурузы на зерне.

Мікалай Крусір — вадзіцель-пераможца

У ліку пераможцаў раённага спаборніцтва і Мікалай Крусір з ААТ “Неўскі-Агра”. Ён заняў 1-е месца сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў сельскагаспадарчых і іншых арганізацый, якія ажыццяўлялі перавозку зерня ад камбайнаў.

Родам Мікалай Усеваладавіч з суседняй Украіны. Трапіў у Беларусь, на Бабруйшчыну, у 2014 годзе падчас неспакою на яго радзіме. У аграгарадку сям’і перасяленцаў вылучылі добраўпарадкаванае жыллё, гаспадару прапанавалі работу вадзіцеля ў мясцовай гаспадарцы (ва Украіне ў яго быў уласны аўтобус, на ім і працаваў). За 7 год, што жыве ў аграгарадку, да месца, да людзей мой суразмоўца, як кажа, прызвычаіўся, адчувае сябе тут утульна і спакойна. Тым болей што і кіраўніцтва, і людзі мясцовыя да яго і сям’і добра ставяцца. І хоць сум па родных мясцінах прысутнічае, пытання, каб вярнуцца на радзіму, ва ўсялякім разе цяпер, калі неспакой застаецца, — сям’я не ставіць. А вось да дачкі ва Украіну бацькі перыядычна наведва­юцца. Праўда, штогодная традыцыя з-за пандэміі апошнія два гады парушана. Але Мікалай Усеваладавіч спадзяецца, што цяпер, калі з’явілася магчымасць вакцыянавацца, — будзе адноўлена.

На МАЗ мой субяседнік “сеў”, як кажа, не адразу. Першы год у калгасе выконваў рознага віду работы і стараўся, імкнуўся станоўча сябе зарэкамендаваць. Ва ўборачныя кампаніі, і сёлетнюю таксама, яго задачай было перавозіць зерне ад камбайнаў. Справа хоць і звыклая, але патрабуе ад ва­дзіцеля павышанай увагі, акуратнасці і пільнасці. Усе гэтыя якасці Мікалаю Усеваладавічу характэрныя, таму і выніку дасягнуў высокага, пачэснага — увайшоў у кагорту раённых перадавікоў.

Лепшы ў раёне экіпаж

Першага месца сярод старшых камбайнераў і камбайнераў сельскагаспадарчых і іншых арганізацый на ўборцы ўраджаю збажыны ўдастоены экіпаж ААТ “Неўскі-Агра” ў складзе Леаніда Чэрніка (на фота справа) і Віктара Дзешкаўца.

Што да Леаніда Леанідавіча, то ён — адзін з найбольш частых героеў “раёнкаўскіх” рэпартажаў, традыцыя расказваць пра адметныя працоўныя дасягненні механізатара вядзецца не адзін дзясятак год. Сумленны, працавіты, мэтанакіраваны, гатовы спраўна выканаць любую пастаўленую задачу — пра што сведчыць безліч працоўных узнагарод. Ён і ў гэтую ўборачную кампанію таксама прадэманстраваў свае неабсяжныя здольнасці, упартасць да перамогі, прафесіяналізм і выйшаў у пераможцы.

Вядома ж, не сам — разам з памочнікам. Сёлета ім быў Віктар Станіслававіч Дзешкавец, такі ж адказны, надзейны ў любой справе, нацэлены на высокі вынік працаўнік гаспадаркі. Уборачная кампанія гэтага года — далёка не першая ў калгасным жыцці жыхара
аг. Кавалі. Не ўпершыню ён быў і памочнікам камбайнера. Гэты год яшчэ раз пацвердзіў — надзейным.

Матэрыялы падрыхтавала Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара, Валянціны МІЛОХІНАЙ, Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе милиционер применил оружие против агрессора с косой в руках

18 апреля 2024
Актуально

Жители Бобруйщины обсуждают предстоящее ВНС

18 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе спасатели проехали по маршруту автолавки и напомнили сельчанам о безопасности

18 апреля 2024
Актуально

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

18 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Патрулирование, контроль трудовой дисциплины. МВД об обеспечении правопорядка на селе

18 апреля 2024
Ваше здоровье

Безопасность превыше всего: в Бортниковской школе прошел круглый стол

18 апреля 2024
Общество

Некоторых ветеранов тыла в Беларуси признают участниками ВОВ и повысят размер матпомощи

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Военнослужащие и юные патриоты высадили деревья на территории Брожского лесничества

18 апреля 2024
Человек и природа

До +13°С и дожди прогнозируют сегодня в Беларуси

18 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024