Темы

Аляксей Скатарэнка: «Я сапраўды люблю сваю работу»

Аляксей Скатарэнка: «Я сапраўды люблю сваю работу»

Не важна, якая прафесія ў чалавека, важна, які ён у прафесіі — зацікаўлены, захоплены, апантаны ці незацікаўлены, абыякавы, неадказны. Апошняе, як вядома, — катэгорыя пастаянная. З гэтым людзі, як мінімум, нараджаюцца, як максімум — выхоўваюцца. А вось зацікаўленасць і апантанасць, на долю якіх, як лічу, прыходзіцца болей за 50 працэнтаў ад паказчыку эфектыўнасці працы чалавека, — ад таго, наколькі сваёй справай (па ўнутраным адчуванні) ён займаецца.

Мой субяседнік — сваёй. І нічога што прыйшоў у прафесію, можна сказаць, выпадкова — на парозе дарослага жыцця хіба многія ўяўляюць яго абрысы?

…На сустрэчу з галоўным ветэрынарным урачом філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” Аляксеем Скатарэнка, неаднаразовым пераможцам працоўных спаборніцтваў, прыяз­джаем на малочна-таварную ферму аг. Цялуша. Адзін з трох жывёлагадоўчых аб’ектаў гаспадаркі — асновы асноў вытворчасці, дзе зараджаецца малако: рагуль спачатку рыхтуюць да ацёлу, а пасля раздойваюць. Там жа ажыццяўляецца догляд за нованароджанымі цялятамі — будучымі каровамі.

Доктар пад’ехаў да фермы з дакладнасцю да хвіліны, імкліва, з ветрыкам — на ровары. “Вось гэта па-сучаснаму! — вітаем яго і ледзьве паспяваем за імклівай хадой, характэрнай для чалавека, графік якога загадзя распісаны і не ў звычцы яго парушаць.

— Не свой (пра веласіпед), але пра гэта падумваю, — кажа субяседнік, — зручна, карысна для здароўя і танней. Бензін на аўто абыходзіцца ў капейку, штодня з Баб­руйска ў Цялушу і назад — выліваецца ў немалую суму, таму з некаторага часу перасеў на чыгунку.

Ад гэтага дзень ветурача пачынаецца ў 4.30. Адбой, як кажа, мала калі раней за апоўнач: ва ўласным доме заўжды знойдзецца работа, да таго ж, трэба паразмаўляць, дапамагчы з хатнім заданнем школьніку-сыну. На запытанне, як вытрымлівае такі рытм, Аляксей Скатарэнка ўсміхаецца, кажа “нармальна, здаецца, усё паспяваю”. У службовым кабінеце выхоплівае са стосу адзін з уліковых журналаў, прабягае, паво­дзячы пальцам, па напісанаму, нешта прыкідвае. Эканомячы яго і свой час, прыступаю да інтэрв’ю.

— Аляксей Валер’евіч, чаму пайшлі на ветурача? Толькі не кажыце, што за кампанію з сябрам…

— Прыблізна так і было, — не адрываючыся ад лічбаў, шырока ўсміхаецца суразмоўца. — Старэйшы гадамі таварыш вучыўся ў Віцебскай ветэрынарнай акадэміі. Калі перада мной паўстала праб­лема выбару прафесіі, паклікаў і мяне.

— Бабруйшчына — ваша малая радзіма?

— Радзіма маёй жонкі. Яна з Баб­руйска, там і жывем. Я ж родам з Барысава, туды да бацькоў часцяком наведваемся. У Баб­руйскі раён трапіў па размеркаванні — адпрацоўку прайшоў у калгасе імя А. Неўскага. Пасля працаваў у прыватніка: ездзілі па гаспадарках краіны, лячылі капыты жывёле. Але раз’язны характар работы стаў супярэчыць жыццёвым планам: у сям’і з’явілася дзіця, пачалі будаваць уласны дом. Каб справа на будоўлі рухалася, трэба было самому, хоць па вечарах, бываць там. Так прыйшоў у філіял “Харчавік-Агра” і вось ужо шэсць гадоў садзейнічаю развіццю гаспадаркі.

— Калі шчыра — не прыходзіла шкадаванне, што менавіта так усё склалася?

— Ніколі. Я сапраўды люблю сваю работу, мне цікава дасягаць адпаведнага выніку, аналізаваць яго, паглыбляць і пашыраць прафесійныя веды — блага, інфармацыі, навуковых рэкамендацый, падказак цяпер дастаткова. Работы ў вет­урача многа. Але калі сістэматызаваў яе, унікнуў у сітуацыю, выбудаваў алгарытм дзеянняў і яго прытрымліваешся — усё раскладваецца па паліцах, прыходзіць разуменне, што і калі ра­біць, каб мінімізаваць аб’ём клопатаў у перспектыве, якую задачу вырашаць першачаргова.

— Непасрэдна зараз чым зоймецеся на ферме?

— Устанаўленнем дыягназаў, па якой прычыне тая ці іншая карова не перайшла ў разрад цельных — на ферме Цялушы гэта асноўнае. Таксама зраблю агляд маленькіх цялятак, пракантралюю вынік лячэння асобных з іх.

— Устанаўліваць дыягназы чым збіраецеся?

— Рукамі.

— І толькі?!

— Не так і мала. Гэта на пачатку працоўнай дзейнасці ўсё незразумелае. З часам і вопытам рукі становяцца адчувальнымі — і захворванні, і цельнасць вызнача­юць. Апошняе хоць і на пазнейшым тэрміне, чым гэта б устанавіў УЗІ-сканер, але ўсё ж. А вось масціты ў кароў дапамагаюць выяў­ляць аператары машыннага даення. Прывязное ўтрыманне, як у нас, станоўчае тым, што даярка цесна ўзаемадзейнічае з жывёлай і ба­чыць любыя змены ў яе паводзінах. Атрымаўшы аператыўна інфармацыю пра гэта, мы, ветурачы (на МТФ Савічы — Дзмітрый Матусевіч) аператыўна на яе рэагуем, у выпадку з масцітамі — выяўляем ступень захворвання, лечым.

— Масціты — біч малочнай жывёлагадоўлі. Што да іх прыводзіць?

— Шэраг фактараў, у тым ліку ўмовы ўтрымання, догляд кароў. І калі з умовамі не паспрачаешся, то догляд залежыць выключна ад людзей, непасрэдна аператараў. Пра гэта бясконца тлумачым нашым жанчынам, расказваем, як абыходзіцца з жывёлай, каб мінімізаваць хваробы, не знізіць яе прадуктыўнасць.

— Слухаюць?

— І слухаюць, і стараюцца належна выканаць. З людзьмі трэба размаўляць, не крыкам рашаць праблему, не загадам, а нармальным словам. І быць патрабавальным да сябе: сказаў — зрабіў.

— Неабходнымі лекамі гаспадарка забяспечана?

— Прэпараты і для лячэння, і для прафілактыкі маюцца. Чаго няма, але патрабуецца — набываем.

— На апошнім раённым семінары-вучобе шмат гаварылася пра тэхналагічнасць рацыёнаў кармлення, выкарыстанне спецыяльнай праграмы для гэтага. Вы былі адным з нямногіх, хто каментаваў тэму. Склалася ўражанне — з праграмай добра знаёмы…

— Мы даўно такой праграмай карыс­таемся. Калі сюды прыйшоў, праграма ўжо была. Падчас зімне-стойлавага перыяду будзем разлічваць прыгатаванне той жа кормасумясі. Пры адкрыцці кожнай новай траншэі садзімся з заатэхнікам, ён мне кажа, я заношу паказчыкі кармоў, якія прыйшлі з лабараторыі, у камп’ютар. Ведаем, колькі чаго ў корме той ці іншай траншэі па факце ўтрымліваецца і балансуем рацыёны. Няхай не па 50-ці паказчыках, але па асноўных — абавязкова.

— Зноў звярнуся да вераснёўскага семінара, дзе вялася размова пра вя­дзенне першаснай уліковай дакументацыі. Няўжо рэальна весці такую колькасць папер? Сярод спецыялістаў, як мне падалося, адчувалася некаторая разгубленасць на гэты конт?

— Дакументы спецыялісты вядуць кожны свае. Асабіста я запаўняю пяць журналаў (дэманструе кожны). І ўсе іх лічу неабходнымі. Запісы ў іх дазваля­юць выбудаваць работу з найбольшым эфектам, а таксама знайсці адказ на тую ці іншую праблему — гэта значыць, дапамагаюць найперш таму, хто іх вядзе.

— У вырошчванні маладняку шмат залежыць, як часта даводзіцца чуць, ад своечасовага выпойвання нованароджанага цяляці малозівам. У чым значнасць гэтай працэдуры і ў чым складанасць яе ўкараніць — праблема, як разумею, у асобных гаспадарках маецца?

— Значнасць выпойвання цяляці малозівам у першыя дзве гадзіны сапраўды цяжка перабольшыць. Ра­зам з каштоўным малаком стэрыльны страўнік маленькай жывёлы абдаецца карысным бялком ці імунаглабулінамі, здольнымі супрацьстаяць інфекцыям. Так што гэта, паўтаруся, вельмі важна. Наконт арганізацыі выпойвання — складанасці тут, лічу, ніякай, калі з людзьмі, зноў жа, размаўляць, тлумачыць, даводзіць, чаму гэта трэба рабіць. Ды яны і самі пачынаюць бачыць станоўчыя вынікі. Іншая справа, што не ўсе згаджаюцца на зонд — некаторым прасцей пастаяць над цяляці з вядзёркам з соскай. Але тое, што кожнае цяляці ў нас выпойваецца — няма сумнення. Прычым, дадаткова за гэтую працэдуру работнікам не даплачваецца, яна аднесена на абавязкі. І гэта, лічу, правільна: выпойванне малозівам — усяго толькі адзін з тэхналагічных прыёмаў вырошчвання. Зрабіць гэта ў нас можа кожны, хто на час ацёлу прысутнічае ля каровы. Не зрабіць — немагчыма: аналіз крыві на імунаглабуліны, які для кантролю робім, негатыўны факт выявіць.

— Аляксей Валер’евіч, так цікава пра ўсё расказваеце, а заробкам сваім задаволены?

— Цяжка знайсці чалавека, які б сказаў — задаволены (смяецца). Скажу па-іншаму — заробак у мяне добры.

— Тады скажыце яшчэ, чаму, на вашу думку, моладзь цяжка застаецца ў прафесіі?

— Так, многія адпрацоўваюць належныя гады і на гэтым усё. Думаю, тут многае, у тым ліку разгубленасць, прыгнечанасць ад таго, што атрымалі не тое, што ўяўлялі, пра што вучылі і чыталі. Запыты сучаснай моладзі, у тым ліку на ўмовы працы, у многім апера­джаюць развіццё сельскай гаспадаркі і вёскі ў цэлым. Практыка ў студэнтаў той жа ветакадэміі цяпер не з трэцяга курса, як было ў нас, а з першага. Здавалася б, ёсць час вызначыцца — тваё гэта ці не. Але, напэўна, практыкаваліся ў гаспадарках фінансава больш трывалых, чым тая, у якой давялося працаваць. Зноў жа — перспектыва. Вёска на моладзь не прыбывае.

Добраўпарадкаванае жыллё, ільготы прапаноўвае далёка не кожная сельгасарганізацыя, а ездзіць з горада пагодзіцца не кожны. Ёсць і тыя, у каго ад пачатку была ўстаноўка — атрымаць дыплом і максімум адпрацаваць.

— Тады якое выйсце?

— Развівацца. Багацець. Набліжаць умовы працы і жыцця да гарадскіх. З улікам таго, што на вёсцы прастора, чыстае паветра, многія захочуць там пусціць свае карані, і гэтая тэндэнцыя, як мне здаецца, дзе-нідзе ўжо назіраецца.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко избран председателем Всебелорусского народного собрания

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко проголосовал на выборах руководства ВНС

24 апреля 2024
Актуально

Делегаты от нашего района приняли участие в выборах руководящих органов ВНС

24 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском лесхозе внимательно следят за ходом работы исторического ВНС

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко выдвинут кандидатом на пост председателя ВНС

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко о достижениях суверенной Беларуси: мы никогда еще так хорошо не жили, как сейчас

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко заявил о падении авторитета Вашингтона и Лондона на международной арене

24 апреля 2024
Актуально

Трудовые коллективы Бобруйского района смотрят трансляцию работы ВНС

24 апреля 2024
Актуально

“Это эволюционное развитие”. Лукашенко на ВНС о новом этапе в политической жизни страны

24 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024