Темы

Якія ж мы цудоўныя — беларусы. Думкі ўслых напярэдадні Дня народнага адзінства

Якія ж мы цудоўныя — беларусы. Думкі ўслых напярэдадні Дня народнага адзінства

У гэтым давялося ўпэўніцца не аднойчы. Днямі, едучы ў грамадскім транспарце да месца работы — яшчэ раз.

Здавалася б, нічога асаблівага. Так, невялічкі форс-мажор, які напачатку не абяцаў нічога прыемнага, але абярнуўся выдатным настроем на ўвесь дзень.
Заскокваю раніцай у апошнія дзверы тралейбуса, прабіраюся да вадзіцельскага месца, каб набыць квіток — выхадныя і вяртанне з адпачынку не дазволілі паклапаціцца пра гэта загадзя. І ўжо на падыходзе да запаветнага акенца разумею, што дробязі няма, з грошай — толькі папяровая “дваццатка”. Тут бы скарыстацца мабільным дадаткам, як практыкуе мо­­ла­дзь, — набыць квіток за безнаяўныя — але ж тыя, каму за пяцьдзясят, мяне, упэўнена, зразумеюць, калі скажу, што гэтая ідэя прыйшла на розум толькі далёка апасля.

Пакуль жа няўпэўнена прапаноўваю вадзіцелю тое, што маю, просячы максімальна неабходную колькасць білетаў (праз некалькі дзён пачатак новага месяца і ў кішэні ўжо праязны дакумент на яго), і не дзіўлюся, чуючы ў адказ, што “здачы няма, размяняйце купюру ў каго”.
Жанчыны-суседкі па тралейбусе на просьбу размя­няць “хоць як” спачувальна ківа­юць, і я іх разумею: наяўныя ў самой далёка не заўжды. Затое тут жа адгукваецца жанчына наводдаль — парыўшыся ў сумцы, працягвае дзве новенькія “дзясяткі”. Для вадзіцеля такі размен справы не памяняў. І, бачачы маю разгубле­насць, ён, сярэдняга ўзросту мужчына, лагодна (што само па сабе нязвыкла) стаў заспакойваць не хвалявацца, а дачакацца правяраючых і набыць квіток у іх. Маўляў, яны ж цяпер не толькі кантралёры, а кантралёры-кандуктары і з задавальненнем прададуць білет.
Што ж, праверу, — падумалася мне (“загаварыла” журналісцкая цікавасць), — няўжо сапраўды строгія жанчыны так запроста пойдуць насустрач (верылася, прызнаюся, не надта: на памяці не адзін адваротны прыклад).
Тым часам хлопец-студэнт (так ацаніла з выгляду), які з “дзясяткі” набыў квіток у вадзіцеля да мяне і спрабаваў прыладкаваць здачу да месца, з гатоўнасцю прапанаваў абмяняцца ёю на мае 10 рублёў. Але тут жа, зразумеўшы, што абмен не будзе раўнацэнны, працягнуў рубель са словамі “А давайце я проста набуду вам квіток”.
— Не-не, вялікі дзякуй, — не чакаючы такога павароту, яшчэ болей разгубілася я. — напэўна ж, хутка з’явяцца кандуктары ці здача ў вадзіцеля — выходзіць мне яшчэ няхутка.
Далей было зусім, як ка­жуць, з вобласці фантастыкі. Імкліва падыйшла жанчына (незнаёмая, але часта едзем разам) і, не даючы мне апамятацца, працягнула дробязь на білет са словамі “вы таксама мяне аднойчы выручылі”.

На мае акругленыя ад здзіўлення вочы і водгук “Калі?” лагодна ўсміхнулася і дадала: “Ну мы ж часта з вамі сутыкаемся, дый не такія ўжо там грошы…”.
Кранула да слёз. Не толькі словы жанчыны, а ўся сітуацыя. Дапамогі з усіх бакоў адчула нашмат болей за семдзясят пяць капеек на квіток (іх аддала на другі ж дзень). Кранальным быў сам факт, як людзі імкнуліся дапамагчы чужому чалавеку, за проста так, без абавязацельстваў і выгады для сябе. Проста такі выбар яны зрабілі — не на карысць абыякавасці і раўнадушша, а на карысць чалавечнасці, спагады і дабрыні.
…На работу не ішла, а бегла. Настрою — на ўвесь дзень!
Якія ж мы ўсё-такі цудоўныя — беларусы!
Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Профсоюзная юридическая помощь в действии: на все интересующие вопросы получены ответы

19 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Актуально

Работать максимально эффективно. На заседании райисполкома рассмотрели итоги социально-экономического развития района за 1-й квартал текущего года

19 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Исправные электроустановки в доме — залог вашей безопасности

19 апреля 2024
Общество

В Беларуси дополнен перечень организаций, где можно пройти альтернативную службу

19 апреля 2024
Актуально

Слово — делегатам ВНС. Александр Суходольский, председатель райисполкома: «Всебелорусское народное собрание — уникальная площадка для общественной дискуссии».

19 апреля 2024
Деятельность Президента

Лукашенко произвел кадровые назначения в структуре Следственного комитета

19 апреля 2024
Общество

Министерство транспорта и коммуникаций проводит правовой мониторинг

19 апреля 2024
Общество

Новым главным лесничим Бобруйского лесхоза стала Елена Порсик

19 апреля 2024
В будущее вместе с нами

В Химовской школе прошло мероприятие в рамках проектов «Единый парламентский день» и «Молодежный щит»

19 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024