Темы

Увосень спраў восем

Увосень спраў восем

І хацелася б абыйсці народную прымаўку, ды не атрымліваецца — так выразна яна характарызуе шматлікасць работ у сельскай гаспадарцы ў гэтую пару, калі і сёлетні ўраджай з палёў яшчэ цалкам не сабраны (вядзецца ўборка кукурузы, бульбы, цукровых буракоў, звозка саломы) і трэба закладваць новы — сеяць азімую збажыну. А таму напружання сельгасработ у раённых гаспадарках не збаўляюць, блага, што садзейнічае надвор’е — радуе земляробаў яскравым сонцам, адносна лагоднай тэмпературай, адсутнасцю зацяжных дажджоў.

Як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама, па стане на раніцу ўчарашняга дня кукурузы на сілас і зялёны корм у раёне было ўбрана 1714 гектараў або 46% ад патрэбы. На ўборцы заняты асноўны механізатарскі склад гаспадарак.
Бульбы са 116 гектараў (столькі на аўторак было выкапана) накапана 3791 тона пры сярэдняй ураджайнасці 327 цэнтнераў з гектара.
У ААТ “Міхалёўская ніва”, дзе традыцыйна вырошчваюць цукровыя буракі (таксама і ў ААТ “Неўскі-Агра”), прыступілі да ўборкі салодкіх караняплодаў. Ураджайнасць культуры на гэтую пару — 320 ц/га.
Што да азімай збажыны, то яе ў раёне пасеяна 2500 гектараў або 25% ад запланаванага, і гэтая работа працягваецца. Адначасова ў гаспадарках рыхтуюць глебу пад сяўбу.
Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Что бы праздники прошли безопасно!

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

YouTube потребовал документы у белорусских пользователей для просмотра видео 18+. В чем дело?

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Белавиа» возобновляет регулярные рейсы из Минска в Тель-Авив

6 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

Объявлены победители республиканского конкурса «SUPERПРОФИ-2025»

6 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Поздравление руководства Бобруйского района с Днем страховых работников

6 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем