Уборачныя работы працягваюцца
Восеньскія работы ў раёне працягваюцца. Азімай збажыной, па дадзеных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, засеяна звыш 3 500 гектараў або 38% ад запланаванага. Гэтым відам работ займаюцца ва ўсіх сельгасарганізацыях.
Паўсюдна заняты і ўборкай кукурузы на сілас і зялёны корм. У цэлым па раёне расліна ўбрана з плошчы 2 175 гектараў (55% ад задання) пры сярэдняй ураджайнасці 280 цэнтнераў з гектара, сіласу нарыхтавана болей за 42 500 тон. Пры гэтым у СВК “Гігант” ураджайнасць 386 ц/га, у філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс”, дзе гэты від уборкі завершаны, — 300 ц/га.
Бульба ў раёне выкапана на плошчы 174 гектары (пасаджана было 525 га, з іх 400 — у “Гіганце”). Сярэдняя ўраджайнасць культуры на гэтую пару складае 291 ц/га.
Цукровых буракоў убрана 93 гектары з 550 неабходных. Убіраюць караняплоды як у ААТ “Міхалёўская Ніва” — ураджайнасць 310 ц/га, так і ў ААТ “Неўскі-Агра” — 380 ц/га.
Вядзецца таксама ўборка грэчкі. З 265 гектараў убрана 90.
Алена КАРПЕНКА.