Темы

У разгары восеньскіх сельгасработ у раёне — капанне бульбы

У разгары восеньскіх сельгасработ у раёне — капанне бульбы

Па дадзеных райсельгасхарчу, у раёне на раніцу сённяшняга дня быў выкапаны 221 га або 42% ад неабходнага. Накапана 6575 т клубняў пры сярэдняй ураджайнасці 298 ц/га. Ураджайнасць бульбы ў СВК “Гігант”, на долю якога прыходзяцца асноўныя бульбяныя палеткі раёна — 305 ц/га. Земляробы ААТ “Неўскі-Агра” — бяруць з круга 285 ц.


У ААТ “Міхалёўская Ніва” і ААТ “Неўскі-Агра” разам з іншым займаюцца ўборкай цукровых буракоў. Культура ўбрана на плошчы 201 гектар (37%), накапана 6300 тон караняплодаў. Сабраны ўраджай складзіруецца на полі, затым пры дапамозе пагрузчыка пера­­накіроўваецца на машыны, якія пастаўляюць яго на Слуцкі завод-перапрацоўшчык.
Працягваецца ўборка кукурузы на зялёны корм і сілас. Апошняга ў цэлым па раёне нарыхтавана 52 тысячы тон ці 50% ад задання.
Там, дзе сеялі грэчку, займаюцца зборам ураджаю гэтай культуры.
У ТАА “ВЕОМ” актыўна ўбіраюць гародніну: моркву, сталовыя буракі, капусту. Цыбулю да ўчарашняга дня сабралі.
І, вядома ж, у раёне працягваецца восеньская сяўба. Азімымі культурамі, па апошніх дадзеных, засеяна 4500 гектараў плошчаў. У бліжэйшы час дадзены від работ плануецца завяршыць.
На фотаздымку: капанне бульбы ў ААТ «Неўскі-Агра».
Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Культура

В торжественном открытии Дня белорусской письменности в Костюковичах примут участие около 600 артистов

5 сентября 2026
Читать новость
Общество

День белорусской письменности: история праздника

5 сентября 2026
Читать новость
Общество

Уважаемые участники и гости праздника!

5 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 5 сентября: сильный ветер, местами дожди

5 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Зеленый вайб. На Бобруйщине полным ходом идет уборка кукурузы

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем