У раёне працягваецца вакцынацыя супраць COVID-19

Стартавала кампанія ў сакавіку сёлетняга года. Зрабіць прышчэпку ад небяспечнага вірусу, пры адсутнасці супрацьпаказанняў, жыхары раёна могуць як у паліклініцы, так і ва ўчастковых бальніцах ці амбулаторыях урача агульнай практыкі па месцы пражывання.

Для зручнасці вяскоўцаў і ў мэтах ахапіць вакцынацыяй як мага болей сельскіх жыхароў у  Бабруйскай гарадской паліклініцы №2, як паведамілі ва ўстанове аховы здароўя, створаны і працуюць выязныя прывівачныя брыгады медыкаў.

Да прыкладу, сення такія брыгады наведаліся ў раённыя сельгасарганізацыі. Работнікам гаспадарак прапаноўвалася на выбар расійская і кітайская вакцына. 

У практыцы прывівачных брыгад таксама выязды на сельскія ФАПы, дзе збіраюцца для вакцыянавання жыхары аддаленых маланаселеных вёсак. Вакцынацыя асоб з выражанымі парушэннямі перасоўвання праводзіцца медыкамі непасрэдна на доме.  

Вакцынацыя ў СВК «Гігант»

Алена КАРПЕНКА. На фота да матэрыялу — вакцынуюцца працаўнікі ААТ «Неўскі-Агра».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.