У ААТ “Неўскі-Агра” восеньскіх работ не змяншаецца

Гэтай парой, як паведаміў галоўны аграном Аляксандр Мельнік, у гаспадарцы заняты ўборкай кукурузы і прыгатаваннем з яе сіласу для жывёлы. Два камбайны працуюць на ўборцы бульбы — ураджай яе ацэньваюць нядрэнна. Два трактары заняты на ворыве, яшчэ два — на падрыхтоўцы глебы пад сяўбу азімай збажыны. Адзін экіпаж непасрэдна сее збожжавыя расліны.

Таксама ў гаспадарцы капаюць цукровыя буракі — пад культуру занята 300 гектараў, ураджайнасць  — звыш 300 ц/га. Караняплоды гаспадарка прадае Слуцкаму перапрацоўнаму заводу. Пасля таго як выкапаюць, караняплоды складзіруюць тут жа на полі, затым пры дапамозе пагрузчыка перапраўляюць у кузаў машыны, якая і дастаўляе ўраджай да месца прызначэння.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВIЧА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.