Темы

Тыдзень “Нулявога траўматызму”: на “Птушкафабрыцы Вішнёўка” прайшоў семінар-вучоба па ахове працы

Тыдзень “Нулявога траўматызму”: на “Птушкафабрыцы Вішнёўка” прайшоў семінар-вучоба па ахове працы

Семінар-вучоба па пытаннях аховы працы, прамысловай, пажарнай, электрабяспекі з кіраўнікамі і спецыялістамі ЗАТ “Птушкафабрыка Вішнёўка”, прайшоў у рамках тыдня “Нулявога траўматызму”. Арганізавалі і правялі мерапрыемства Бабруйскі міжраённы аддзел Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы сумесна з Бабруйскім раённым выканаўчым камітэтам, райкамам прафсаюза работнікаў АПК. 

Асноўнай тэмай семінару была канцэпцыя Vision Zero” або“Нулявога траўматызму”. 

Перш чым пазнаёміць спецыялістаў прадпрыемства з гэтай канцэпцыяй, дзяржаўны інспектар міжраённага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Людміла Рыбакова зрабіла аналіз няшчасных выпадкаў на вытворчасці, якія адбыліся ў арганізацыях раёна, у тым ліку на птушкафабрыцы, у студзені-жніўні сёлетняга года. Заакцэнтавала ўвагу на найбольш частых прычынах, што прыводзяць да траўмавання і смерці работнікаў, заклікала да строгага выканання патрабаванняў аховы працы на вытворчасці як асновы ў папярэджанні бяды.

Што значыць канцэпцыя “Vision Zero” або “Нулявы траўматызм”, якія яе асноўныя пастулаты — пра гэта прысутным распавяла галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага райвыканкама Ганна Белая. У прыватнасці адзначыла, што канцэпцыя — гэта новы падыход да арганізацыі прафілактыкі, які аб’ядноўвае тры накірункі — бяспеку, гігіену працы на рабочым месцы і дабрабыт работнікаў на ўсіх узроўнях вытворчасці. У мэтах развіцця культуры бяспекі і гігіены працы згодна з “Vision Zero”, Міжнародная асацыяцыя сацыяльнага забеспячэння распрацавала практычны інструмент кіравання, выкананне якога дазволіць знізіць вытворчы траўматызм да мінімуму. Спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацабароне падрабязна спынілася на сямі “залатых” правілах канцэпцыі і адзначыла, што імкненне будаваць на такіх прынцыпах ахову працы залежыць найперш ад кіраўніка арганізацыі і тых, хто за дадзены накірунак дзейнасці адказны. У выніку ж у працэс папярэджання няшчасных выпадкаў уключаюцца ўсе члены калектыву — і ўсе застаюцца ў выйгрышы.  

— Жыццё і здароўе — найвышэйшыя каштоўнасці чалавека, — адзначыла старшыня Бабруйскага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Надзея Дудаль і заклікала дырэкцыю, спецыялістаў прадпрыемства прадпрыняць усё неабходнае па недапушчэнні няшчасных выпадкаў на вытворчасці.

У гэты ж дзень Людміла Рыбакова, Ганна Белая і Надзея Дудаль правялі маніторынг вытворчых аб’ектаў ААТ “Саўгас Кісялевічы” на прадмет выканання норм і патрабаванняў аховы працы, адказалі на хвалюючыя спецыялістаў пытанні, пазнаёмілі іх з канцэпцыяй “Нулявога траўматызму” і заклікалі яе прытрымлівацца.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

Агрохолдинги и укрупнение Дрибинского района. Лукашенко собрал совещание по Могилевской области

7 июля 2026
Читать новость
Общая информация о газете

«Кризисная комната». Куда обращаться пострадавшему от домашнего насилия

7 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Кормозаготовка-2026: СПК «Гигант» держит темп

7 июля 2026
Читать новость
Общество

С 15 июля заряжаться на «Маланке» можно при одном условии. Вот каком

7 июля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 7 июля: высокая вероятность осадков и прохладно

7 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Природная «фабрика протеина». Белорусские ученые вывели отечественный сорт люпина белого «Грек»

6 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем