Работы на палях працягваюцца
Відавы дыяпазон іх шырокі: вядзецца падрыхтоўка глебы пад сяўбу азімай збажыны, непасрэдна сяўба азімых, уборка кукурузы на сілас, збор ураджаю бульбы.
Што да апошняга, то клубні ўбіраюць у СВК “Гігант”, ААТ “Неўскі-Агра”, ААТ “ВЕОМ”. Сёлета пад бульбяныя палеткі ў раёне было адведзена 525 гектараў — асноўныя плошчы традыцыйна ў СВК “Гігант”. З іх на раніцу панядзелка, па дадзеных райсельгасхарчу, убрана 21 гектар пры сярэдняй ураджайнасці 320 ц/га.
Азімымі збожжавымі на пачатак тыдня было засеяна 340 гектараў або 5 працэнтаў ад неабходнага, і гэтая работа працягваецца.
Уборка кукурузы на сілас вядзецца ва ўсіх без выключэння сельгасарганізацыях. Ураджайнасць травяной масы гаспадаркі дэманструюць розную — калі сярэдняя па раёне на гэтую пару 263 цэнтнеры з гектара, то ў “Гітанце” — 470.
Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву.