Пачалася кампанія па нарыхтоўцы кукурузнага сіласу

Ураджай збажыны сабраны. Цяпер перад сельгасарганізацыямі стаіць задача — убраць кукурузу на сілас для жывёлы (раённы план нарыхтоўкі дадзенага віду корму — 112 тысяч тон), а пасля і на зерне — 2750 гектараў.

У шэрагу гаспадарак да рэалізацыі гэтай задачы прыступілі (філіял “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”). Іншыя — на падыходзе. Масава ўключыцца ва ўборку каралевы палёў не дазваляе дажджлівае надвор’е апошніх дзён — стаіць жа задача нарыхтаваць корму не толькі ўдосталь, але якаснага.

З устанаўленнем спрыяльнага надвор’я, як паведамілі ў райсельгасхарчы, можна будзе брацца і за збор ураджаю грэчкі. А пакуль увага скіравана таксама на падрыхтоўцы глебы пад сяўбу азімых раслін. У гэтым годзе ў раёне запланавалі павялічыць плошчу пасеву азімага ячменю. А азімы клінок у цэлым — на 250 гектараў.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.