Темы

Калі сустрэў у лесе звера

Калі сустрэў у лесе звера

Восень — пара збору грыбоў, а значыць — актыўнага наведвання грамадзянамі лясоў і… магчымай сустрэчы чалавека з дзікім зверам. Як правільна сябе паводзіць у такой — іншым разам надзвычайнай — сітуацыі, ведае далёка не кожны. Каб папярэдзіць бяду, а разам з тым і звароты грамадзян па гэтай тэме ў адпаведныя міністэрствы (лясной гаспадаркі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя), мы звярнуліся за тлумачэннем правілаў паводзін у лесе падчас сустрэчы з дзікімі жывёламі да першага намесніка начальніка Бабруйскага райсельгасхарчу Аляксандра Кісялёва:

— Ёсць спецыяльна распрацаваная памятка паводзін чалавека падчас сустрэчы з дзікай жывёлай у лесе. Дык вось там пазначана, што нярэдка напад жывёлы на чалавека правакуе сам чалавек.

Для пачатку ж заўважу, што хадзіць у лес трэба не ў адзіночку, апранацца — адпаведна месцу. Адзенне і абутак павінны абараняць ад пакусаў вос, пчол, гадзюк і іншых лясных насельнікаў. Ад адзення, да таго ж, добра каб быў чуваць шэлест. Абавязкова — галаўны ўбор, высокія боты і г. д. Сустрэчу з дзікай жывёлай лепш папярэдзіць, а гэта якраз-такі здольны зрабіць шэлест адзення, шумная размова, гоман, смех, спевы, гучнае пастукванне — дзікая жывёла будзе імкнуцца абысці вас, схавацца.

Калі ўсё ж сустрэча адбылася, трэба даць зверу сысці — здаровая жывёла можа напасці на чалавека толькі дзеля абароны сваёй і патомства, ад нечаканасці, дзеля абароны ад магчымай агрэсіі з боку чалавека. Таму не бяжыце, не паварочвайцеся да жывёліны спінай, а павольна адступайце назад, сочачы за яе паводзінамі. Важна не панікаваць, не рабіць рэзкіх рухаў. Не махаць рукамі і не крычаць. Трэба сцішыцца і ацаніць сітуацыю — стан жывёлы, яе рэакцыю на здарэнне.

Ні ў якім разе нельга набліжацца да звера, тым болей імкнуцца яго палашчыць, нават калі гэта здаецца бяспечным. Гэта не так! І тым болей такія лагодныя паводзіны могуць быць прыкметай небяспечнай хваробы дзікай жывёлы — шаленства.

Не варта нічога кідаць у сустрэтую жывёлу, лавіць яе, не варта падыходзіць да параненай дзікай жывёлы. Таксама трэба трымацца падалей ад дзіцёнышаў звяроў.

Асобна хачу заакцэнтаваць увагу на правілах паводзін падчас сустрэчы з дзікам. Небяспечна набліжацца да групы жывёл, якія пасуцца. Нельга набліжацца да самкі з дзецьмі, тым болей браць парасят на рукі — свіння адразу ж пачне іх абараняць. Між тым, дзікі не часта групуюцца, таму не рэдкасць сустрэць у лесе адзінкавую жывёлу. Хутчэй за ўсё адзінкавы кабан не стане нападаць, калі толькі не хворы, у тым ліку на шаленства.

Калі ж дзік усё-такі раз’юшыўся і збіраецца напасці, а буйнакалібернага ружжа пры вас няма, крычаць і ўцякаць далёка — позна (дзік хутка бегае), трэба ратавацца на бліжэйшым дрэве. Крычаць і кідаць нешта ў жывёлу з дрэва нельга. Лепей — затаіцца і чакаць, калі дзік страціць да вас цікавасць і сыдзе.

Зрэшты, пра выпадкі выяўлення хворай, параненай, траўмаванай жывёлы ці той, якой пагражае гібель у выніку стыхійных бедстваў або якая можа ўяўляць пагрозу здароўю і жыццю чалавека, неабходна паведаміць у сельвыканкам ці Бабруйскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету.    

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Могилевская таможня информирует: об изменении порядка заполнения графы 44 декларации на товары

18 июля 2026
Читать новость
Общество

Комитет госконтроля проверил предприятие по производству изоляционных материалов

18 июля 2026
Читать новость
Общество

Как законно вернуть товар продавцу: сроки, чеки, бирки и упаковка

18 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Чтобы отдых у воды не обернулся трагедией

18 июля 2026
Читать новость
Официально

Аграрии Беларуси намолотили первый миллион тонн зерна

18 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Как не заблудиться в лесу: советы спасателей

18 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем