Темы

Школы да навучальнага года падрыхтаваны

Школы да навучальнага года падрыхтаваны

На парозе — новы навучальны год. Плануецца, што адукацыйным працэсам у Бабруйскім раёне будзе ахоплена 1677 дзяцей, з якіх 1316 школьнікаў і 361 дашкольнік. Структура раённай адукацыйнай сеткі, як і ў папярэднім навучальным годзе: 23 установы, у тым ліку 13 — агульнай сярэдняй адукацыі (6 сярэдніх школ і 7 вучэбна-педагагічных комплексаў), 7 устаноў дашкольнай адукацыі, дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці Бабруйскага раёна”, а таксама ДУА “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Бабруйскага раёна” і ДУА “Бабруйскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр”. Наколькі “адукацыйная гаспадарка” падрыхтавана да навучальнага года, ці чакаюць дзяцей, разам з прыемнымі эмоцыямі ад сустрэч, і станоўчыя эмоцыі ад новенькага абсталявання ды рамонтаў, мы пацікавіліся ў начальніка аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алесі Стэльмак.

— Алеся Сяргееўна, давайце і пачнем з “новенькага”: гэта заўжды цікава нашым чытачам.

— Пачну з таго, што на падрыхтоўку ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года выдаткавана 135 304,14 рублёў бюджэтных асігнаванняў. Сярод значных падрыхтоўчых мерапрыемстваў сёлетняга года — рамонты накрыцця Цялушскага і Хімоўскага вучэбна-педагагічных комплексаў, Брожскага і Вішнёўскага дзіцячых садкоў. Выкананы рамонты сховішчаў гародніны ў Бортнікаўскім ВПК і Гарбацэвіцкай СШ, рамонт трыбун на стадыёне Глушанскага ВПК. Немалая сума грошай накіравана на аднаўленне санітарных вузлоў і душавых — у Ленінскім і Хімоўскім вучэбна-педагагічных комплексах, Гарбацэвіцкай і Брожскай СШ, Глушанскім ВПК. У двух апошніх установах заменены на новыя прыборы для асвятлення ў калідорах і кабінетах. У Міхалёўскім ВПК часткова заменена вучэбная мэбля, там жа і ў Туголіцкай СШ — мэбля для сну. Таксама набыты 25 канторак у кабінеты старэйшых класаў, тумбы пад аўдыторныя дошкі, сталовы посуд, тэрмасы. Праведзена работа па метадычным і рэсурсным забеспячэнні ўстаноў адукацыі, прыдбаны новыя падручнікі, вучэбныя праграмы, метадычныя комплексы, дыдактычны і раздатачны матэрыял, сацыяльна значная літаратура. На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы выкарыстаны таксама сродкі ўстаноў адукацыі ад дзейнасці, што прыносіць даход, і спонсарскія сродкі. За іх былі набыты будаўнічыя матэрыялы для рамонту групавых памяшканняў дашкольных устаноў, вучэбных кабінетаў, калідораў, актавых і спартыўных залаў, харчблокаў, фае, фасадаў. За кошт спонсарскіх сродкаў праведзены рамонт стулаў у актавай зале Хімоўскага ВПК. Дзякуючы філіялу “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” ў дзіцячым прытулку заменены на новыя вокны ў актавай зале і пакрыццё падлогі ў пакоях установы. Адкрытым акцыянерным таварыствам “АСБ Беларусбанк” перададзены на бязвыплатнай аснове Туголіцкай школе 8 персанальных камп’ютараў.

— Ці можна сказаць, што школы да пачатку новага вучэбнага года пад­рыхта­ваны?

— Так. Ужо да 1 чэрвеня камісіямі былі складзены акты аб стане спраў і неабходных мерапрыемствах па падрыхтоўцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі да новага навучальнага года з уключэннем рэкамендацый ад Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, органаў дзяржнагляду і іншых, што дазволіла ажыццявіць своечасовую якасную іх пад­рыхтоўку для атрымання сертыфікатаў гатоўнасці. На сёння падпісаны ўсе 13 сертыфікатаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і сертыфікат дзіцячага сацыяльнага прытулку Бабруйскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Карыстаючыся магчымасцю, выказваю шчыры дзякуй кіраўнікам і калектывам, а таксама бацькам, спонсарам і ўсім, хто прыняў удзел у падрыхтоўцы нашых ўстаноў да новага навучальнага года.

— Алеся Сяргееўна, як абстаяць справы з педагогамі на сяле?

— Раённыя ўстановы адукацыі ўкамплектаваны кваліфікаванымі педагагічнымі кадрамі. Адукацыйны працэс ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі сёлета забяспечвалі 274 педагагічных работнікі, з якіх 256 маюць вышэйшую адукацыю. 189 педагогаў з вышэйшай і першай кваліфікацыйнымі катэгорыямі, два — з кваліфікацыйнай катэгорыяй “настаўнік-метадыст”. Ва ўстановах дашкольнай адукацыі вышэйшую адукацыю маюць 30 з 47 педагогаў. 22 педагогі — з вышэйшай і першай кваліфікацыйнымі катэгорыямі. І, вядома ж, традыцыйна да новага навучальнага года чакаем прыбыццё ў раён маладых спецыялістаў, сёлета іх 18.

— Ці няма праблем з забяспеча­насцю маленькіх вяскоўцаў дашкольнай адукацыяй?

— Праблем няма. Нарматыў забяспечанасці дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту месцамі складае 99,8%, што на 17,4% вышэй за вызначаны рэспубліканскі паказчык. Усе запыты бацькоў на вылучэнне месцаў для дзяцей у дашкольных групах выконваюцца.

— Якаснае навучанне — гэта адно, але не меней значным для дзіцяці, фарміравання яго светапогляду, маральнага здароўя з’яўляецца правільна арганізаваны і, галоўнае, цікавы вольны час. Якія магчымасці для гэтага ў раённай сістэмы адукацыі?

— Магчымасці шырокія. У новым навучальным годзе на базе ўстановы дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці Баб­руйскага раёна” плануецца функцыянаванне 102 аб’яднанняў па інтарэсах, якія будуць наведваць 800 навучэнцаў. Такім чынам, ахоп непаўналетніх гурткамі і секцыямі складзе болей за 60%. Будзе магчымасць рэалізаваць сябе і ў прыхільнікаў спорту і фізічнай культуры. Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі налічваецца 77 фізкультурна-спартыўных аб’ектаў, усе яны да навучальнага года прыведзены ў належны стан.

— Сярод прыярытэтных пытанняў ад бацькоў — ці будзе забяспечана якаснае харчаванне дзяцей у школах і садках?

— Гэтае пытанне знаходзіцца на пастаянным кантролі кіраўнікоў устаноў адукацыі, нашага аддзела і Бабруйскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Адзін з накірункаў дзейнасці — удасканаленне арганізацыі харчавання, павышэнне яго якасці. На падставе зацверджанага графіку работы камісіі па кантролі за харчаваннем навучэнцаў ажыццяўляецца маніторынг арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі ў мэтах аказання метадычнай дапамогі і ліквідацыі выяўленых недахопаў для прымянення мер папераджальнага і прафілактычнага накірункаў. Пытанне аб арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі абмяркоўвалася на нарадах з маім удзелам, а таксама на пасяджэнні райвыканкама ў маі. Адзначу таксама, што, згодна з планам мерапрыемстваў па мадэрнізацыі і ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы аб’ектаў харчавання на 2021-2022 гады, набыта халадзільнае і тэхналагічнае абсталяванне: халадзільнікі, электрашынкоўкі, электрамясарубкі, вытворчыя сталы, стэлажы, мыйныя ванны і іншае неабходнае.

— Навучальны год бярэ адлік ад першага восеньскага месяца, а гэта значыць, што адначасова трэба рыхтавацца да ацяпляльнага перыяду…

— Запланаваныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі да асенне-зімовага перыяду выкананы. Установамі набыты торфабрыкет, праведзена рэвізія запорнай арматуры, кранаў, спраўнасці сістэм ацяплення ў кацельных, цеплавых вузлах устаноў, работы па электрафізічных вымярэннях, паверцы манометраў, гідраўлічныя выпрабаванні, гідрапнеўматычная прамыўка сістэм ацяплення.

— І галоўнае — што зроблена дзеля бяспечнага знаходжання дзяцей ва ўстановах адукацыі?

— Дзеля выканання патрабаванняў заканадаўства аб пажарнай бяспецы ўсе нашы ўстановы абсталяваны сучаснымі сістэмамі пажаратушэння, сістэмай апавяшчэння і сістэмай аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі. Неабходны інвентар знаходзіцца ў спраўным стане. У адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі перапрацаваны планы эвакуацыі лю­дзей. Ва ўсіх установах наладжана работа па выкананні прапускнога рэжыму. Маюцца кнопкі трывожнай сігналізацыі. 5 устаноў аснашчаны сістэмамі відэаназірання. Тэрыторыя ўстаноў агароджана, уезд туды дазволены толькі спецыялізаванаму аўтатранспарту. Работнікі і навучэнцы азнаёмлены з алгарытмам дзеянняў на выпадак надзвычайнай сітуацыі ці з’яўлення незнаёмца на тэрыторыі. Адміністрацыяй устаноў сумесна з педкалектывамі праводзіцца пастаянны кантроль за дзецьмі на прадмет наяўнасці ў іх рэчываў, што забаронены для захавання і выкарыстання. Праводзяцца мерапрыемствы па прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі, у тым ліку і вакцынацыя работнікаў — педагогі ўсведамляюць неабходнасць гэтага. Да таго ж, у надыходзячым навучальным годзе запланавана правядзенне капітальнага рамонту Каменскай СШ, у 2022-м — ­ясляў-сада аг. Кавалі.

Такім чынам, у раёне зроблена і робіцца ўсё для таго, каб дзеці атрымоўвалі якасную адукацыю ў камфортных, бяспечных умовах.

Размову вяла Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Человек и природа

Потепление ожидается в Беларуси с этих выходных

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Общество

Рамонты дарог у Бабруйскім раёне вядуцца актыўнымі тэмпамі

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций — факты на стол”. Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

Хренин о Военной доктрине: закрыты белые пятна в вопросах применения военной силы в мирное время

25 апреля 2024
Общество

Пярвічак «Белай Русі” ў Бабруйскім раёне стала болей

25 апреля 2024
Общество

Комиссия по координации работы по содействии занятости работала в Ковалевском сельсовете

25 апреля 2024
Актуально

Вольфович раскрыл новации проекта Концепции нацбезопасности

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024