Темы

У «Саўгасе Кісялевічы» збіраюць ураджай агуркоў

У «Саўгасе Кісялевічы» збіраюць ураджай агуркоў

Сельгаспрадпрыемства ўжо другі год займаецца цяплічнай гаспадаркай. Для гэтага аднавілі адну з колішніх цяпліц, памерам 48 на 36 метраў. Ёсць і другая, невялічкая, прызначаная на расаду для пікіроўкі. І ў мінулым годзе, і ў гэтым рэалізоўвалі расаду памідораў, агуркоў, салодкага перцу. Першай сёлета прадалі каля 15 тысяч адзінак, перцу — у межах 3 тысяч і каля 2 тысяч — агурка. Уласнай расадай засадзілі таксама цяпліцу пад вырошчванне гародніны.

— Зараз збіраем ураджай агурка, выбіраем штодзень — у сярэднім па 40-50 кілаграмаў, якія рэалізуем насельніцтву, у тым ліку на рынку, а таксама пастаўляем — ёсць дамова — у сталовую. Цану ўстанаўліваем канкурэнтназдольную. Калі на рынку 1.80-2.00 рублі за кілаграм, то ў нас — 1,50 за кандыцыйную прадукцыю, некандыцыя — 90 капеек за кілаграм. На чарзе выспяванне памідораў, якіх некалькі гатункаў, перцу, — распавёў дырэктар Валерый Сяргейчык.

Асаблівых выдаткаў на выро­шчванне, па словах кіраўніка, гас­падарка не нясе. Якасны грунт у цяпліцы застаўся ад ранейшага часу, плёнка для накрыцця абыходзіцца прыкладна ў паўтары тысячы рублёў. Гэтыя грошы “адбіваюцца” расадай. Людзей для абслугоўвання цяпліц дадаткова не наймаюць. Па некалькі гадзін на дзень — на паліве, зборы ўраджаю, працуюць члены паляводчай брыгады, якія, акрамя гэтай, займаюцца іншымі работамі ў гаспадарцы.

…і працуюць над павелічэннем вытворчасці малака

Сельгаспрадпрыемства, лі­чыць Валерый Сяргейчык, трэба каб было шматпрофільным, каб выручка паступала з розных крыніц. Але ж асновай развіцця павінна ўсё ж быць малочная жывёлагадоўля. У гэтым накірунку — нарошчванні аб’ёмаў прадукцыі — у гаспадарцы ўпарта працуюць у апошнія гады. Ёсць і станоўчыя вынікі — з пачатку года тэмп росту валавой вытворчасці малака, у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года, склаў 150%, рэалізацыі — 154%. Доб­рыя зрухі па якасці — амаль усё малако (99%) прададзена гатункам экстра. Але ж гэтага недастаткова. Сярэдні ўдой малака на карову (дзённы — у межах 12 кг) застаецца прыкметна ніжэйшым за тыя, што ў гаспадарак-флагманаў: філіялаў “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” і “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік Аграсэрвіс”. На пытанні, у чым бачыць кіраўнік патэнцыял для росту і што ў дадзеным накірунку прадпрынята, Валерый Сяргейчык адказаў наступнае:

— Малако — гэта пастаянныя грошы, і чым яго болей, тым болей грошай, болей магчымасцяў у гаспадаркі развівацца. Малочная жывёлагадоўля — гэта, лічу, сёння аснова развіцця любога сярэдняга, як мы, прадпрыемства. Нам трэба развіваць жывёлагадоўлю, цалкам падпарадкаваўшы ёй раслінаводства. Многае пакуль толькі ў планах, прыкідках, а вось нарыхтаваць якасны корм — тое, што можам і робім сёння. На гэтую пару з траў першага ўкосу на ўмоўную галаву жывёлы маем 18 ц к. адз. Пасеяна 550 гектараў кукурузы. Кукурузны сілас — аснова корму ў зімне-стойлавы перыяд, да яго можна хоць саломы, хоць сена здробненага дадаць. А зерне сплюшчанае выдатна абагачае кормасумясь. Каб было малако, жывёлу трэба накарміць, і мы яе, лічу, накармілі. Ужо ў мінулым годзе нарыхтавалі нядрэнных кармоў: толькі адна сянажная траншэя была аднесена да 3-га класу, іншыя — да другога і першага. Тое, што якасць корму значна палепшылася, было бачна і па тым, што, выйшаўшы з зімоўкі і перайшоўшы на маладую траву, па малаку мы асабліва не прыраслі нават з улікам таго, што ў нас сёлета добрая шматкампанентная паша — трохкампанентная на МТФ пас. Юбілейны, на Пад’ясенцы пасеяна ў сумясі люцэрна, канюшына. На нарыхтоўку якаснага корму стаўку будзем рабіць і далей, каб меней было выдаткаў на набыццё нятанных шротаў і жмыхоў. Але на адным толькі корме цяжка рухацца. Павялічыць аб’ёмы вытворчасці імкнемся за кошт павелічэння прадуктыўнасці жывёлы, а ў будучым — работы з селекцыяй. Працуючы ў гэтым накірунку, мы другі год асемяняем кароў пародай Сіменталь. Сёння ў нас ужо падрастаюць цялушкі чэшскай пароды. Праўда, генетычна гэтая жывёла не можа даваць па 9-11 тысяч тон малака, але шэсць з паловай ад іх можна мець, калі лічыць па году. Гэта прыкладна і будзе па 20 літраў нашага фуражнага малака ў дзень (такая задача пастаўлена старшынёй аблвыканкама). У сіментальскай пароды яно высокай тлустасці, таму і за кошт гэтага можна “знайсці” прыбаўку. І, вядома ж, павінны якасна працаваць усе спецыялісты: ветурачы, заатэхнікі, асемянатары. Яны ў “Саўгасе Кісялевічы” маюцца (за выключэннем галоўных). Прычым, на кожнай ферме — свае. Работу мы пабудавалі так, што кожная МТФ функцыянуе, як адасоб­ленае прадпрыемства, дзе ўсе падпарадкоўваюцца загадчыку. Кожны спецыяліст засяроджаны на рабоце выключна на сваім участку (ферме), за яго ж — станоўчы ці адмоўны вынік, нясе адказнасць, атрымлівае заробак. Арганізавалі працу з прыцэлам на максімальны вынік. І хоць на шляху да гэтага нямала перашкод, паступова, крок за крокам іх пераадольваем — рухаемся наперад.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Как встретишь посевную, так ее и проведешь

20 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

Слово — делегатам ВНС. Виталий СИДЮК, председатель Бобруйского районного объединения профсоюзов: «ВНС — пример подлинного народовластия»

20 апреля 2024
Актуально

“Белорусское сладкое” и “Сябрына”. Лукашенко проводит субботник на своей малой родине

20 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Советы МЧС при похолодании

20 апреля 2024
Человек и природа

Погода на выходные: дождливо, прохладно и ветрено

20 апреля 2024
Общество

Профсоюзная юридическая помощь в действии: на все интересующие вопросы получены ответы

19 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Актуально

Работать максимально эффективно. На заседании райисполкома рассмотрели итоги социально-экономического развития района за 1-й квартал текущего года

19 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Исправные электроустановки в доме — залог вашей безопасности

19 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024