Темы

У “Агракамбінаце Бабруйскі” ўбіраюць азімы рапс

У “Агракамбінаце Бабруйскі” ўбіраюць азімы рапс

Сёлета пад культуру ў гаспадарцы занята 400 гектараў, на раніцу пятніцы — дзень наведвання гаспадаркі — было ўбрана болей за палову. Па полі ля Пабокавічаў хадзіла тры адзінкі зернеўборачнай тэхнікі. За штурваламі камбайнаў — вопытныя механізатары Дзмітрый Кунец, Сяргей Пархімчык і Пётр Луц. У памочніках  — Сяргей Рыбак, Уладзімір Горбель і Міхаіл Горбель. Перавозку масланасення ад камбайнаў ажыццяўляў вадзіцель Міхаіл Бузак на МАЗе.

— Адначасова з рапсам збіраем ураджай азімага жыта, — кажа галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Гаўрыленка. — Вільготнасць у зерня павышаная, таму плюшчым для выкарыстання на корм жывёле. Што да рапсу, то яго ўраджайнасць залежыць ад поля. Ля Дойнічава мелі 18 цэнтнераў з гектара, тут — меней, у сярэднім 14. На гэтым полі шмат “вымачак”, а там, дзе пясок — падпаліла сонцам.

Сяргей Гаўрыленка

І ўсё ж спадзяванні на лепшы ўраджай Сяргея Іванавіча не пакідаюць: рапсавая “сцяна” выглядае ўнушальнай, ды і догляд пасеваў, па яго словах, быў адпаведным — са своечасовымі падкормкамі, апрацоўкамі ад шкоднікаў і хвароб.   

Сабранае масланасенне гаспадарка пастаўляе ў лік дзяржзаказу, план на сёлета — 540 тон.

Наперадзе ў хлебаробаў “Агракамбіната Бабруйскі” ўборка азімай пшаніцы, якой пасеяна крыху болей за 100 гектараў, усяго ж клінок збожжавых і зернебабовых — азімых і ярыны, тры тысячы гектараў.

Для мэт жніва тут задзейнічана 8 зернеўборачных камбайнаў, у тым ліку два — новых, набытых у мінулым годзе. Людзі для работы на камбайнах падабраны, аднак дэфіцыт механізатарскіх кадраў маецца, таму ў калектыве будуць радыя кожнаму, у чыёй звычцы — сумленна працаваць.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет.

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем