Темы

У раёне падвялі вынікі работы жывёлагадоўлі за 5 месяцаў

У раёне падвялі вынікі работы жывёлагадоўлі за 5 месяцаў

Вынікі работы жывёлагадоўлі за 5 месяцаў падвялі ў раёне ў сераду. Рабочая нарада з гэтай нагоды прайшла на базе СВК “Гігант” з удзелам старшыні райвыканкама Аляксандра Сухадольскага. Перш чым прыступіць непасрэдна да тэмы, Аляксандр Мікалаевіч павіншаваў кіраўнікоў гаспадарак, зааветслужб раёна, галоўных спецыялістаў і ўсіх работнікаў галіны з Днём вызвалення Бабруйскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пажадаў ім і іх сем’ям міру і дабрабыту.

Жывёлагадоўля — адзін з асноўных накірункаў дзейнасці раённых сельгасарганізацый, таму яе развіццё на пастаянным кантролі. Памесячна абмяркоўваюцца вытворчыя паказчыкі з аналізам станоўчага і недапрацовак, што дазваляе выявіць тую ці іншую праблему і своечасова на яе адрэагаваць. Апошняе, па словах начальніка райсельгасхарчу Аляксея Жураўлёва, надзвычай важна і павінна стаць нормай для кожнага, у чыім абавязку — арганізацыя вытворчага працэсу ў галіне.

Як стала вядома з даклада намесніка начальніка райсельгасхарчу Аляксандра Кісялёва, са студзеня па май вытворчасць малака ў раёне склала 16 124 т або 114%  у параўнанні да адпаведнага перыяду 2020 года. Значна павялічылі аб’ёмы вытворчасці ў СВК “Гігант” (тэмп росту 137% ), у ААТ “Міхалёўская Ніва” (136%), філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” (123%), ААТ “Саўгас Кісялевічы” (153%), прыкметна — у ААТ “Стасеўка” (121%), БААТ “Аграмашсэрвіс” (116%). Не дабралі мінулагодняга малака ў філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” (99%), “Неўскі-Агра” (97%) і ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” — (82%). Даведзенае на 5 месяцаў заданне выканана трымя калектывамі: СВК “Гігант” (104%), філіялам “Варатынь” (104) і ААТ “Саўгас Кісялевічы” (107%).

Вытворчасць буйной рагатай жывёлы за 5 месяцаў склала 1 312,6 т (тэмп росту 106,1%). З “мінусам” да мінулага года спрацавалі тры гаспадаркі: філіял “Варатынь” (98%), ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” (92%) і ААТ “Стасеўка” (78%).

Сярэднесутачныя прывагі рамонтных цялушак з пачатку года ў цэлым па раёне склалі 575 г (+ 53 г да адпаведнага перыяду мінулага года). Пры гэтым найбольшыя прывагі дасягнуты ў філіялах “Варатынь” (722 г) і “Харчавік-Агра” (700 г). У “Гіганце” — 662 г, у “Міхалёўскай Ніве” — 591 г. Самы нізкі паказчык у “Аграмашсэрвісе” — 384 г.

Акцэнтуючы ўвагу на прычынах, якія не дазволілі гаспадаркам выканаць даведзеныя на справаздачны перыяд заданні, у ліку асноўных Аляксандр Кісялёў назваў незбалансаванасць рацыёнаў кармлення жывёлы, зніжэнне, а дзе і адсутнасць канцэнтратаў. У гэтай сувязі кіраўнік раёна заклікаў прысутных з вялікай адказнасцю падыйсці да корманарыхтоўкі — стварэння трывалай кармавой базы на зімоўку. Дзеля гэтага пераарыентоўвацца з яравых пасеваў на мэты корму на азімыя, як зрабілі ў “Саўгасе Кісялевічы”. Глядзець на перспектыву, і не толькі ў гэтым пытанні. Самай пільнай увагі, як было адзначана, патрабуе работа па асемяненні кароў і цялушак. Заданне 5-ці месяцаў, пры тым што прыплод цялят атрыманы звыш даведзенага, у цэлым па раёне выканана на 97%. Дастаткова жорсткая крытыка прагучала ў адрас галоўных спецыялістаў ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”. Зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці малака ў гаспадарцы звязана, як было адзначана, у тым ліку з парушэннем патрабаванняў догляду жывёлы. А апошняе, як вядома, на сумленні тых, хто вытворчы працэс арганізуе і кантралюе. Асноўным у лячэнні жывёлы — на гэтым быў зроблены акцэнт — павінна стаць прафілактыка. Шмат гаварылася пра захаванасць маладняку. Была засяроджана ўвага на доглядзе нованароджаных цялятак, строгім выкананні тэхрэгламентаў і кантролі за гэтым.

У “Гіганце” ўдзельнікі нарады-семінара наведалі МТФ в. Малыя Бортнікі і ферму “Азёры”, пазнаёміліся з умовамі вырошчвання маладняку да трохмесячнага ўзросту ў прафілакторыі, для якога нядаўна набылі сучасныя “хаткі”, дарошчваннем цялушак пасля 6-ці месяцаў. Старшыня СВК Васіль Жук распавёў пра стан спраў у гаспадарцы і вытворчыя арыенціры калектыву.

Наступная нарада падвядзе ўжо вынікі работы жывёлагадоўлі за першае паўгоддзе. Якімі яны будуць, у многім залежыць і ад напружання гэтых дзён. 

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет.

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем