У Бабруйскім раёне вызначыліся з найлепшым тэхнікам-асемянатарам
Традыцыйны конкурс работнікаў па штучным асемяненні кароў і цялушак прайшоў у раёне сёння — мерапрыемства ладзілася на базе філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”. Судзейскую калегію ўзначаліў Цімафей Салановіч, намеснік начальніка аддзела па племянной рабоце РУСПП “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства”.
За перамогу ў конкурсе сёлета спаборнічаў 21 тэхнік-асемянатар сельгасарганізацый, як вопытныя, так і моладзь. Каб пацвердзіць свой прафесіяналізм, кожнаму прыйшлося прайсці праз тэарэтычны і практычны іспыт, улічваліся таксама і дасягненні ў рабоце канкурсантаў непасрэдна на працоўных месцах.
Па выніках конкурсу судзейская калегія вылучыла тройку лепшых работнікаў па штучным асемяненні кароў і цялушак. Так, 1-е месца прысуджана Таццяне Фаміной з ААТ “Неўскі-Агра”, 2-е — Наталлі Акуліч з філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, 3-е — Вользе Астапенка з ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”. Не абыйшлося, вядома ж, без падарункаў.
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.