У Бабруйскай раённай дзіцячай школе мастацтваў яшчэ адзін прэзідэнцкі стыпендыят!
У Бабруйскай раённай дзіцячай школе мастацтваў папоўніўся спіс дзяцей, якія ўдастоены высокай узнагароды — стыпендыі фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Вучаніца харавога аддзялення (класы аг. Міхалёва) Яўгенія Хаванская атрымала званне стыпендыята прэзідэнцкага фонду.
Як паведамілі ў ДШМ, стараннасць і працаздольнасць дзяўчынкі дазволілі ёй дасягнуць высокіх вынікаў на раённых, рэспубліканскіх і міжнародных творчых спаборніцтвах у сваёй узроставай катэгорыі. Вось толькі невялікі пералік дасягненняў юнай вакалісткі: дыпломы лаўрэата II ступені ў міжнародным конкурсе-фестывалі “ARTСПАДЧЫНА” і III Міжнародным шматжанравым конкурсе “Садружнасць” (г. Масква), VII Міжнародным конкурсе мастацтваў «Avanti» РБ (г. Мінск), а таксама дыплом лаўрэата I ступені ў ХIV Абласным адкрытым конкурсе “Крынічка” (г. Баранавічы) і інш.
Ул. інф.