Темы

У БААТ «Аграмашсэрвіс» убіралі азімую пшаніцу

У БААТ «Аграмашсэрвіс» убіралі азімую пшаніцу

У гэтым мы ўпэўніліся, пабываўшы на жніве гас­падаркі ў панядзелак. Работы на хлебнай ніве ля вёскі Думаноўшчына вяліся актыўна. На ўборцы збажыны працавала тры камбайны (усяго будзе задзейнічана 4 адзінкі зернеўборачнай тэхнікі).

У складзе экіпажаў старшыя камбайнеры і камбайнеры — Аляксандр Нічыпаловіч і Мікалай Андруховіч, Алег Сідаровіч і Аляксандр Здараўцоў, Яўген Стралко і Канстанцін Печань. Ура­джай пшаніцы, па словах удзельнікаў жніва, уступае мінулагодняму, але і за гэта варта падзякаваць зямлі. Яны ж сваю задачу — убраць зерне якасна, без страт, імкнуцца выконваць старанна.

Усяго да ўборкі ў Баб­руйскім ААТ “Агра­­­­маш­­сэрвіс” належыць 1 370 гектараў збожжавых і зернебабовых раслін. З іх на раніцу панядзелка было ўбрана прыкладна 150 гектараў.

— Настрой на работу выдатны, — кажа галоўны аграном Андрэй Чорны, — ураджай вырас, і яго трэба ўбраць, толькі б надвор’е не падводзіла. Сярэдняя ўра­джайнасць азімай пшаніцы на гэтую пару 30 цэнтнераў з гектара. Таксама паспрабавалі ўбіраць азімы ячмень, праўда, пакуль не лепшы ўчастак — з гектара ўзялі прыкладна па 25 цэнтнераў зерня.

Заакцэнтаваўшы ўвагу спецыяліста на паўнаце доглядных мерапрыемстваў — падкормках і апрацоўках пасеваў, ад чаго, вядома ж, у многім залежыць вынік вырошчвання любой расліны, галоўны аграном кажа, што “самае неабходнае стараліся своечасова ўнесці”.

Сабранае пшанічнае зерне вадзіцелі “Аграмаш­сэрвіса” вязуць на зернеток, дзе яго, перш чым пра­даць дзяржаве, дапрацоўва­юць і ачы­шчаюць. Зрэшты, пастаўку пшаніцы ў гэтых мэтах на дзень нашага наведвання ў гаспадарцы збіраліся завяршыць. Як будзе складвацца выкананнне дзяржзаказу па іншых культурах — пакажа, як тут кажуць, час. “Ва ўсялякім разе, за ўраджай мы бу­дзем змагацца”, — рэзюмаваў галоўны аграном.

Уборка азімага рапсу ў раёне на фінішы. Па дадзеных райсельгасхарчу, на раніцу ўчарашняга дня было ўбрана 99% плошчаў пры сярэдняй ураджайнасці 23 цэнтнера з гектара. Найвышэйшая ўраджайнасць дасягнута ў СВК “Гігант” — 37 ц/га. Другі па велічыні паказчык у ААТ “Неўскі-Агра” — 29 ц/га, трэці — у філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” і філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” (па 28 ц/га).
Збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны з плошчы 2 800 гектараў — пятая частка ад задання. Намалочана 7 638 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 27 ц/га. Вышэй за сярэднераённы паказчык на гэтую пару ў філіяла “Варатынь” — 31 ц/га, у “Міхалёўскай Нівы” — 29 ц/га.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

На Могилевщине проиндексированы чеки «Жилье»

6 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Летопись возрождения белорусской деревни». Вышла книга БЕЛТА к 30-летию «Дажынак»

6 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

В поселке Редкий Рог работники МЧС спасли женщину

6 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

Проект «Ад падзела да адзінства». Часть 3

6 сентября 2026
Читать новость
Официально

Лукашенко поздравил работников нефтяной, газовой и топливной промышленности

6 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 6 сентября: курс на осень с дождями и похолоданием

6 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем