У аўторак прайшоў Дзень жывёлавода

З калектывам малочна-таварнай фермы пас. Юбілейны ААТ “Саўгас Кісялевічы” сустрэліся старшы інспектар вытворчага аддзела ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Наталля Кароця, старшыня Слабодкаўскага сельвынкама Анатоль Шэлег, кіраўніцтва сельгасарганізацыі.

Наталля Кароця пазнаёміла прысутных з вынікамі работы жывёлагадоўлі раёна з пачатку года, адзначыла станоўчыя зрухі, якіх калектыў “Саўгаса Кісялевічы” і ў прыватнасці МТФ “Юбілейны” дасягнуў за гэты перыяд у вытворчасці малака і мяса, паляпшэнні якасці прадукцыі. Так, валавая вытворчасць малака за адпаведны перыяд у цэлым па гаспадарцы склала 1157,6 т або 150,1% у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года (па МТФ пас. Юбілейны — 677 т або 159%); удой малака на адну карову — 1806 кг (+599 кг), МТФ пас. Юбілейны — 2309 кг; рэалізавана малака з пачатку года 976,8 т (153,7%), у тым ліку МТФ пас. Юбілейны — 566,8 т (171%), 99% — гатункам экстра. Сярэднесутачныя прывагі жывёлы з пачатку года склалі ў цэлым па таварыстве 575 г (+112 г), што вышэй за сярэднераённы паказчык.

І прадстаўнікі райвыканкама, і дырэктар “Саўгаса Кісялевічы” Валерый Сяргейчык падзякавалі работнікам жывёлагадоўлі за працу. Было выказана спадзяванне, што калектыў працягне і далей нарошчваць аб’ёмы вытворчасці прадукцыі. Праўда, дзеля гэтага прыйдзецца болей увагі надаць вырашэнню пытанняў асемянення і невытворчага выбыцця жывёлы.

Сярод іншых было закранута і актуальнае пытанне вакцынацыі работнікаў галіны. Рабіць ці не рабіць прышчэпку ад каронавіруса — справа асабістая. Але каб прыняць рашэнне, як было адзначана, кожны павінен усвядоміць і ўзважыць небяспеку ад наступстваў хваробы.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.