Темы

Ад правільнага выбару сорту залежыць ураджайнасць

Ад правільнага выбару сорту залежыць ураджайнасць

Пра гэта распавёў загадчык Баб­руйскага сортавыпрабавальнага ўчастка Дзяржаўнай інспекцыі па выпрабаванні і ахове сартоў раслін Сяргей Аляксеевіч Бурак. Днямі тут пачалі збор зерня азімых ячмянёў.

— Пасяўная плошча ў нас 20 гектараў. Гэта меней, чым было раней, калі адных толькі рапсаў выпрабоўвалі каля 70 гатункаў, буракоў цукровых 35-50, але работы дастаткова, — кажа субяседнік.

Бабруйскі сортаўчастак (напачатку размяшчаўся ў Цялушы) быў створаны яшчэ ў 1937 годзе ў мэтах правільнай арганізацыі насеннай справы і ліквідацыі наступстваў шкодніцтва ў гэтай вобласці па рашэнні Ураду СССР. Была праведзена карэнная рэарганізацыя ўсёй насеннай гаспадаркі і ў прыватнасці сортавыпрабавання — важнейшага звяна ў справе правільнага раянавання збожжавых культур. Сортаўчастак з’яўляецца структурным падраздзяленнем Дзяржаўнай інспекцыі па выпрабаванні і ахове гатункаў раслін. З адпаведных аб’ектаў на тэрыторыі Магілёўшчыны яшчэ Горацкая сортавыпрабавальная станцыя.

З ААТ “Міхалёўская Ніва” ўстановай заключаны дагавор на правядзенне дзяржаўнага сортавыпрабавання. На базе гаспадаркі ў гэтых мэтах вылучаны землі, памяшканні, у тым ліку складскія. Выгада ад супрацоўніцтва ўзаемная — у час маштабных работ, такіх як ворыва, догляд пасеваў на ўчастак прыцягваюцца працоўныя кадры з сельгасарганізацыі, і там жа застаецца ўвесь сабраны ўраджай, ад чаго паляпшаецца і павялічваецца насенны фонд гаспадаркі. З дырэктарам “Міхалёўскай Нівы” Аленай Пацыенка, па словах Сяргея Бурака, у гэтым плане поўнае паразуменне. Яна першая з кіраўнікоў, хто ўсвядоміў вартасць участка для сельгасарганізацыі. Зацікаўлены ва ўзаемадзеянні таксама райвыканкам, спецыялісты райсельгасхарчу, інспекцыі па насенневодстве, каранціну і ахове раслін.

— Ад правільнага выбару сорту залежыць многае, — кажа субяседнік. — з маіх супастаўленняў прыбаўка ўраджайнасці можа дасягаць 30 і болей працэнтаў. Таму так важна агранамічным службам вывучаць гатункі, знаходзіць найбольш падыходзячыя. Тым болей што для гэтага ніякіх перашкод — хоць да нас звяртайся, хоць адкрый камп’ютар і вывучай.
Асноўная задача ўчастка — даць аб’ектыўную ацэнку сорту ў тутэйшых агракліматычных умовах, выпрабаваць яго на гас­падарчую карысць, мэтазгоднасць выкарыстання ў рэгіёне. Дзеля гэта строга выконваюцца патрабаванні ўсяго тэхналагічнага ланцуга, вядзецца назіранне за раслінамі, дэталёвае апісанне гатункаў.

Па выніках выпрабаванняў пасля працуюць рэцэнзійныя камісіі, у складзе якіх вучоныя, вядучыя спецыялісты ў вобласці агранаміі краіны, спецыялісты інспекцыі. І тыя гатункі, якія пасля трохгадовага выпрабавання на ўчастку рэкамендуюцца ўклю­чыць у дзяржаўны рэестр, камісійна абмяркоўваюцца з прыняццем рашэння аб мэтазгоднасці выкарыстання. Гэта значыць — выпрабаваны гатунак па сваіх гаспадарча-біялагічных характарыстыках і прадукцыйнасці перасягнуў кант­рольны, з якім параўноўваўся.

За час работы Сяргея Бурака інспекцыяй апрабавана звыш 6 тысяч сартоў розных культур і гібрыдаў, якія рэкамендаваны для сельгасвытворцаў пад любую глебу, розныя кліматычныя ўмовы. “Толькі не лянуйся — працуй, атрымлівай добры, стабільны ўраджай, прадавай, кармі дзяржаву”, — кажа субяседнік.

Як праводзіцца сортавыпрабаванне? Існуе дакладная методыка гэтага. Прычым, нядаўна з’явілася новая, набліжаная да сучасных умоў гаспадарання, сучасных тэхналогій вырошчвання раслін. Але ж у аснове застаецца савецкая школа сортавыпрабавання. Закладзенае ёй да дробязяў выверана, абгрунтавана, што гаворыць пра жаданне распрацоўшчыкаў палепшыць ура­джайнасць культур, павялічыць дабрабыт суайчыннікаў.

У гэтай сувязі Сяргей Бурак згадаў карыфея, як ён заўважыў, сортавыпрабавання і свайго прафесійнага настаўніка — Ула­дзіміра Міхайлавіча Станько з Цялушы, чалавека, які шмат год і працы аддаў гэтай справе, зай­маўся ёю з захапленнем і выкладкай.

Сам жа ён у цяперашняй прафесіі 16 год. Да гэтага працаваў аграномам-насенневодам, галоўным аграномам СВК “Гігант”, намеснікам дырэктара цяперашняга філіяла “Варатынь”. Родам мясцовы — з в. Малінаўка. Мае вышэйшую адукацыю — скончыў Горацкую сельгасакадэмію. Работа на сортаўчастку захапіла і многаму навучыла. “Агранамія — важная навука, а сортавыпрабаванне — двойчы важнае, — упэўнены субяседнік. — На шляху да ўраджаю вывучаем усё дасканала, да дробязяў: хваробы, шкоднікаў, колас, зерне. Строга выконваем усе метадычныя патрабаванні, разумеючы, што толькі на падставе такога падыходу можна даць аб’ектыўную ацэнку гатунку, дасягнуць пастаўленай мэты і задачы”.

Як прафесіянал сваёй справы Сяргей Аляксеевіч гатовы дапамагчы, даць кампетэнтную параду кожнаму, хто выкажа інтарэс. Праўда, ахвотнікаў да апошняга, як з усмешкай заўважае, не так шмат. “Калі і тэлефануюць, то прыватнікі, якія нават нязначныя надзелы хацелі б выкарыстаць з найбольшай для сябе выгадай, — кажа субяседнік. — Вось і нядаўна жыхарка Кісялевічаў пазваніла, запыталася, параілася”.

— Клімат мяняецца. У мяне ўжо два гады як пакутуе, палягае лён ад шквалаў і граду. Сёлета пасля ліўняў паляганне ільну таксама моцнае, але не крытычнае. Спадзяюся, што мы яго ўбярэм і дадзім ацэнку гатункам, — кажа загадчык участка.

Парада ж сельгасвытворцам ад яго — безагаворачна выконваць тэхналагічны працэс. У любым выпадку (нягледзячы нават на страты ад надвор’я) атрымаеш годны вынік. Тое, што закладзеш, расліна абавязкова аддасць.

Зараз на выпрабаванні баб­руйскага сортаўчастка ўся збожжавая група раслін: усяго 128 сортавопытаў. Задача стаіць — прымяніўшы тэхналогію, “выцягнуць” з гатунку ўсё, на што ён здольны ў дадзеных агракліматычных умовах. А каб “выцягнуць” — трэба штодзённа працаваць. Цяпер вось — збі­раць ураджай.

У мінулым годзе ўчастку вылучылі селекцыйны, прызначаны для невялікіх надзелаў камбайн. У гэтыя дні тэхніка задзейнічана на ўборцы азімага ячменю, ураджайнасць якога склала больш за 70 ц/га. Адбылася і яшчэ адна прыемная навіна — Сяргея Аляксеевіча ўдастоілі Ганаровай граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Падставай для гэтага стала яго плённая праца, прафесіяналізм, асабісты ўнёсак у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

“В ваших руках судьба страны”. Как Лукашенко держит свое слово – уникальные кадры первого ВНС

23 апреля 2024
Общество

Состоялся прием граждан в общественной приемной «Белая Русь»

23 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Главный ветеринар предприятия АПК под видом реализации павших животных на убой скрыл падеж 12 голов КРС: прокуратура Бобруйского района направила уголовное дело в суд

23 апреля 2024
Актуально

Слово — делегатам ВНС. Анастасия Гацко, заместитель председателя СПК «Гигант»: «Быть причастной к этому историческому событию — большая честь»

23 апреля 2024
Актуально

Кто они, делегаты Всебелорусского народного собрания?

23 апреля 2024
Человек и природа

До +15°С и преимущественно без осадков ожидается сегодня в Беларуси

23 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Общество

Главная цель — нулевой травматизм

22 апреля 2024
Общество

Великий мыслитель и подвижник. 22 апреля — День рождения Владимира Ленина

22 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024