У раёне прайшоў дзень жывёлавода
Дзень жывёлавода прайшоў сёння ў сельгасарганізацыях раёна. На сустрэчу з калектывамі, у чыёй задачы — нарошчванне аб’ёмаў вытворчасці малака і мяса, выехалі прадстаўнікі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, кіраўніцтва калгасаў.
На малочна-таварнай ферме вёскі Туркоўская Слабада ААТ “Неўскі-Агра”, дзе пабывалі і нашыя карэспандэнты, размова ў асноўным вялася вакол якасці рэалізуемага малака. Сярод чатырох малочна-таварных аб’ектаў гаспадаркі калектыў “Туркоўскай Слабады”, як было адзначана, трымае лідарскую пазіцыю па ўдоях малака на адну карову. А вось з якасцю, па словах першага намесніка начальніка райсельгасхарчу Аляксандра Кісялёва, ёсць праблемы — найвышэйшы гатунак зусім адсутнічае (для параўнання: МТФ “Туркі” выключна ўсё малака рэалізуе гатункам “экстра”). У чым прычына апошняга? Што не дазваляе калектыву атрымліваць за прадукцыю значна большыя грошы і як іх нарэшце стаць зарабляць — і шукалі сумесна спецыялісты і жывёлаводы.
Там жа былі абмеркаваны іншыя вытворчыя праблемы, адзначаны работнікі, чый унёсак у агульную справу найбольш паспяховы.
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.