У ААТ “Неўскі-Агра” заняты нарыхтоўкай травянога корму

У пятніцу на сенажаці паблізу вёскі Юр’ева працавала дзве касілкі, два падборшчыкі, тэхніка для перавозкі зялёнай масы. На трамбоўцы травы ў сянажнай траншэі на малочна-таварным комплексе “Акцябр” — менавіта туды звозілася правяленая маса — бессупынку шчыраваў трактар К-700 пад упраўленнем Юрыя Віктаравіча Лысенка.

— Юрый Віктаравіч хоць колькі год ужо на пенсіі, у гарачую пару корманарыхтоўкі не адмаўляе дапамагчы, — дзеліцца галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Іванавіч Мельнік. — Чалавек ён адказны, працавіты, справу сваю ведае і выконвае на сумленне.

Пасля завяршэння закладкі сянажнай траншэі на “Акцябры” — першай у сёлетнім сезоне — касавіцу плануюць перамясціць у ваколіцу Туркоўскай Слабады.

Болей за дзве тысячы тон сенажу, якія маюцца — гэта толькі пачатак корманарыхтоўкі ў гаспадарцы. Адпаведнага корму для патрэб жывёлагадоўлі трэба нарыхтаваць каля 20 тысяч тон. Плюс да гэтага запланавана занатаваць 1 200 тон сена і прыкладна 19 тысяч тон сіласу. Так што, як кажуць, — у добры час!

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.