Нарыхтоўка травянога корму працягваецца

Сельскагаспадарчая кампанія, ад вынікаў якой напрамую залежыць развіццё раённай жывёлагадоўлі ў сёлетнім годзе, працягваецца. Па да­­дзеных райсельгасхарчу, нарыхтоўка корму з мнагалетняй травы першага ўкосу на Бабруйшчыне завершана, у асобных сельгасарганізацыях прыступілі да нарыхтоўкі сенажу і сена з другога ўкосу траў.

На гэтую пару ў цэлым па раёне нарыхтавана 17 343 т к. адз., што складае 9,58 ц к. адз. на адну ўмоўную галаву жывёлы (+2,4 ц к. адз. да ўзроўню папярэдняга года).

За корманарыхтоўкай у гаспадарках не забываюцца на доглядныя мерапрыемствы — гэтым часам вя­­дзецца падкормка кукурузы азотнымі мінеральнымі ўгнаеннямі. І ўсебакова рыхтуюцца да ўборачных работ. Асобныя сельгасарганізацыі ўжо на гэтым тыдні плануюць узяцца за ўборку сурэпіцы.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.