Касавіца — поўным ходам

Кукурузу ў раёне пасеялі, таму цяпер уся ўвага скіравана да касавіцы — гаспадаркі актыўна нарыхтоўваюць травяны корм для пагалоўя.

— Час і надвор’е дазваляюць займацца гэтым поўным ходам, — кажа начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Віктар Садоўскі. — На сёння ў раёне скошана прыблізна 50% пло­шчаў — гэта каля 6 000 гектараў. Ужо нарыхтавана 322 тоны сена, болей за 22 800 тон сенажу. У сярэднім на адну ўмоўную галаву жывёлы — 3,6 цэнтнеры кармавых адзінак, што на 2,3 ц к. адз. болей, чым на адпаведны дзень мінулага года. Тэмпы сёлетняй нарыхтоўкі вышэйшыя.

Адначасова ў гаспадарках заняты хімпраполкай кукурузы — вядзецца гэтая работа паўсюдна. У асобных сельгасарганізацыях сеюць адналетнія культуры, прыступаюць да сяўбы паўкосных.

І, вядома ж, раён рыхтуецца да жніва: да выхаду ў поле рамантуюцца зернеўборачныя камбайны, іншая неабходная тэхніка.

Алена КАРПЕНКА. Фота носіць ілюстрацыйны характар.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.