Дэпутаты пабывалі ў дзіцячай бальніцы
1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гацко і Ірына Рынейская ў суправаджэнні намесніка галоўнага ўрача па стацыянарнай дапамозе Вольгі Кузняцовай наведаліся ў Бабруйскую гарадскую дзіцячую бальніцу, каб павіншаваць са святам дзетак і дарослых і парадаваць іх салодкімі падарункамі.
— Абарона жыцця, здароўя і правоў дзяцей — важная дзяржаўная задача, якая з’яўляецца прыярытэтам у Беларусі, — адзначыў Уладзімір Гацко. — У нашай краіне ствараюцца ўсе ўмовы для інтэлектуальнага, прафесійнага развіцця, развіцця асобы каждага дзіцяці. Клопат пра дзяцей — залог паспяховай будучыні краіны.
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.