Аб’ёмы малака выраслі

Як паведаміла старшы інспектар вытворчага аддзела райсельгасхарчу Наталля Кароця, па стане на 1 чэрвеня (з пачатку года) валавая вытворчасць малака ў раёне склала 16 124 т (тэмп росту 114%).

Найбольшыя аб’ёмы яго за 5 месяцаў дасягнуты ў філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — 4 808,6 т (123%). На другім месцы па аб’ёмах атрыманай прадукцыі ААТ “Міхалёўская ніва” — 2 339,1 т (135,7%), на трэцім — СВК “Гігант” з паказчыкам 1 926,4 т (136,8%). Найвышэйшы тэмп росту вытворчасці малака (153%) у ААТ “Саўгас Кісялевічы”.

Рэалізацыя малака за студзень-май у цэлым па раёне склала 14 442,9 т (114,3%).

Што да паказчыкаў удою на адну карову за 5 месяцаў, то тут першая пазіцыя зноў жа ў філіяле “Варатынь” — 3 276 кг, другі па велічыні паказчык у філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” — 2 915 кг, трэці — у ААТ “Міхалёўская Ніва” (2 113 кг). Да таго ж, і ў філіяле “Варатынь”, і ў “Міхалёўскай Ніве” значна прыбавілі — адпаведна 505 і 478 кг. Павялічылі ўдоі малака на рагулю таксама ў “Гіганце” (+419 кг) і “Саўгасе Кісялевічы” (+512 кг), хоць да тройкі лідараў ім яшчэ расці.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.