Темы

У мэтах паляпшэння прававой граматнасці

У мэтах паляпшэння прававой граматнасці

Сёння прайшла сустрэча кіраўнікоў і старшынь першасных прафсаюзных арганізацый устаноў адукацыі Бабруйскага раёна з галоўным прававым інспектарам працы Цэнтральнага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ларысай Васільеўнай Манюк. Мерапрыемства адбылося ў раённым цэнтры культуры.

— Наведваючы той ці іншы раён з планавымі праверкамі, стараюся па магчымасці праводзіць семінары для кіраўнікоў прафсаюзнага актыву — удасканальваць іх прававую граматнасць, — адзначыла Ларыса Манюк.

У дачыненні недахопаў прававы інспектар заўважыла, што яны, вядома ж, маюцца, але вырашальныя. “Іншая справа, што калі адны хібы даводзіцца паправіць адразу, то другія — патрабуюць некаторага часу. Але ж сумесна знаходзім ім вырашэнне. Працуем мы, прафсаюзныя прававыя інспектары працы, пастаянна і ўсебакова: і правяраем, і маніторым, і абавязкова навучаем. Формы апошняга розныя: выклікаем прафактыў у Цэнтральны камітэт, самі наведваемся ў арганізацыі, кансультуем праз СМІ, пішам метадычкі. І магу з упэўненасцю сказаць, што цяпер прававая граматнасць кіраўнікоў нашмат вышэйшая за тую, што была дзясятак-два дзясяткі гадоў таму. І гэта пры тым, што ў тых жа сельскіх школах і дзіцячых садках адсутнічаюць інспектары па кадрах — увесь прававы складнік работы на кіраўніках арганізацый. Таму вучобу разам з райкамам прафсаюза праводзім сумесную — для прафактыву і наймальнікаў, каб і тыя і другія правільна разумелі заканадаўства”, — заўважыла яна.

Ларыса Манюк таксама адзначыла, што вырашэнню любога пытання, якое ўзнікае паміж наймальнікам і працаўніком, павінна быць размова:

— Мы, лічу, развучыліся гаварыць. Многія пытанні можна зняць даверлівай размовай і сваім прыкладам. Узяць хоць бы суботнік. Хіба гэта не добрая справа — навесці парадак, папрацаваць дзеля таго, каб зрабіць наўкол прыгажэй. Але ж загад у гэтым выпадку — не лепшая форма данесці карысць мерапрыемства. Чалавеку трэба растлумачыць, дзеля чаго ўзнікла неабходнасць, куды пойдуць заробленыя падчас мерапрыемства грошы, абавязкова стаць прыкладам для калектыву.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Культура

Библиотеки района участвовали в праздновании Дня Независимости

4 июля 2026
Читать новость
Общество

В Беларуси в День Независимости родились 116 малышей, есть среди них и двойни

4 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Жатва не знает выходных: Бобруйщина работает в режиме нон-стоп

4 июля 2026
Читать новость
Общество

Еще три имени внесли в Книгу Славы Могилевщины в День Независимости

4 июля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

Новый подход. Сроки ожидания КТ и МРТ сокращены

4 июля 2026
Читать новость
В стране и мире

В Мьянме откроется посольство Беларуси

4 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем